Уладзімір Канстанцінавіч Сла́бін (нар. , ) — беларускі навуковец, спецыяліст у галіне экалагічнай адукацыі і выхавання.
Біяграфія Скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1986) і аспірантуру Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1990). Працаваў на кафедрах хіміі (1990—2003) і педагогікі (2004—2005) Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (2003—2004). Кандыдат педагагічных навук (2000), дысертацыя прысвечана даследаванню распрацоўкі і выкарыстання камп’ютарных праграм як сродку экалагічнай адукацыі і выхавання ў выкладанні біялогіі, хіміі і геаграфіі. Член рэдакцыйных калегій часопісаў Історія науки і техніки (Украіна, 2019—2023), Journal of Baltic Science Education (Літва, 2003—2023), Problems of Education in the 21st Century (Літва, 2007—2023), Gamtamokslinis Ugdymas / Natural Science Education (Літва, 2006—2023), Journal of Teacher Education for Sustainability (Латвія, 2005—2007), Eurasian Journal of Mathematics, Science and Technology Education (Турцыя, 2006—2012).
У 2006—2019 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам Цэнтра перадавых тэхналогій у адукацыі (Center for Advanced Technology in Education) і выкладчыкам кафедры хіміі, з 2019 года працуе навуковым супрацоўнікам кафедры хімііКафедры хіміі. Directory Profile . Арэгонскага ўніверсітэта ў Юджыне.
Аўтар Беларускага музычнага календара (2011) і віртуальнай Беларусі ў Second Life (2008—2021).
Літаратура Слабін Уладзімір Канстанцінавіч // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова і інш. — Мн., 2004. — С. 715.
Спасылкі http://calendar.secondbelarus.com/about
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава