Свята-Уваскрасенская царква — праваслаўны храм у в. Лукі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца на могілках у в. Лукі. Пабудавана ў 1898 годзе з дрэва.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным над трапецападобным франтонам васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай, над алтарнай часткай — макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Карэліцкага раёна Катэгорыя:Лукі (Карэліцкі раён) Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1898 год у Беларусі