Кру́глае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на паўночны ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Казлоўшчына, у басейне ракі Ласіца.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на поўначы невыразныя), разараныя. На захадзе ўпадае ручай з возера Баравое, на паўночным усходзе выцякае ручай у раку Ласіца.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна