Валерый Мікалаевіч Шэ́ін () — беларускі гісторык журналістыкі. Кандыдат гістарычных навук (1974).

Біяграфія Нарадзіўся 4 верасня 1937 года ў в. Архіпа-Асіпаўка Геленджыцкага раёна Краснадарскага краю РСФСР.

З 1958 года працаваў на Беларускім радыё, у газеце «Зорька». У 1964 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка». З 1967 года — адзін з заснавальнікаў і выкладчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ. У 1976 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1979 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.

Памёр у сакавіку 2025 года.

Навуковая дзейнасць Даследваў гісторыю і развіццё беларускага радыё. Аўтар навуковых прац: «Родны голас: Публіцыстычныя выступленні Я.Коласа на радыё» (1970), «Станаўленне Беларускага радыё (1925—1932)» (1973), «Беларускае радыё ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941—май 1945)» (1974), «Слова ў змаганні» (1976), «Радыё клікала да барацьбы», «Карэспандэнты ваеннага часу» (абедзве 1995); «Адраджэнне радыёвяшчання на Беларусі (1944—1945)» (1998); навучальна-метадычных прац, дакументальных і навукова-папулярных фільмаў.

Творы У вогненныя гады: Гаворыць і паказвае Беларусь. Мн., 1975 (у сааўт.); Радыёперадача. Ч. 1. Мн., 1988 (разам з Я. Радкевічам); З пашанай і цеплынёй да Alma mater. Мн., 2003 (у сааўт.). Информационные и аналитические жанры радиожурналистики. Мн.. 2003.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Постаці Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ