Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі (, в. Цна, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі велагоншчык. Кандыдат педагагічных навук (1992).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Цна Мінскага раёна. Быў трэцім сынам у сям'і, старэйшыя браты — Леанід і Анатоль — таксама займаліся веласпортам. Вучыўся ў Дубаўлянскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў двух кіламетрах ад роднай вёскі.

Скончыў у 1980 годзе Беларускі інстытут фізічнай культуры (спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў). Алімпійскі чэмпіён Летняй алімпіяды 1976 года ў Манрэалі (Канада) у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км; чэмпіён свету (1977, Сан-Крыстобаль, Венесуэла); сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1974, г. Манрэаль, Канада; 1975, г. Метэ, Бельгія; 1978, г. Кёльн, ФРГ), чэмпіён СССР (1976—1978, 1980) у каманднай шашэйнай гонцы на 100 км.

З 1980 года ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры). З 1996 года па 1999 год галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па веласпорце.

Узнагароды Заслужаны майстар спорту СССР (1976).

Літаратура

Каминский Владимир Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 862. Каминский Владимир Владимирович // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 138. Каминский Владимир Владимирович // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 213—214.

Спасылкі Біяграфія на сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веласпорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Велагоншчыкі СССР Катэгорыя:Велагоншчыкі Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па трэкавых велагонках Катэгорыя:Выпускнікі спартыўна-педагагічнага факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваў БДУФК Катэгорыя:Выкладчыкі БДУФК Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне