Піло́н (ад грэч. πυλών, літаральна брама, уваход) — масіўныя слупы, якія служаць апорамі арак, перакрыццяў, мастоў, падземных станцый метрапалітэна і іншага, або стаяць абапал уваходаў ці ўездаў на тэрыторыю палацаў, паркаў і падобнага.

Таксама пілонамі называюць вежападобныя збудаванні ў форме ўсечаных піраміды (у плане выцягнутыя прамавугольнікі) з трапецападобным фасадам (звычайна аздобленым рэльефамі), якія ставілі абапал уваходаў у старажытнаегіпецкія храмы.

Крыніцы

Літаратура

Пило́н // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 122. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктура