Маншук Жыенгаліеўна Маметава (; , аул Жыекум, Кіргізская АССР — , пад Невелем) — кулямётніца 100-й асобнай стралковай брыгады Калінінскага фронту, гвардыі старшы сяржант. Першая казахская жанчына, якой было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзілася 23 кастрычніка 1922 года ў ауле Жыекум Удынскага раёна Уральскай вобласці, цяпер Рэспубліка Казахстанhttp://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=288. Казашка.
Бацькі Маншук рана памерлі, і пяцігадовую дзяўчынку ўдачарыла яе цётка Аміна Маметава. Дзіцячыя гады Маншук прайшлі ў Алма-Аце. Сапраўдным імем Маншук было Мансія, і ў дзяцінстве Аміна апай звала яе ласкальна «Маншаім», але паколькі Маншук была маленькай, то не магла вымавіць слова «Моншақ» і ў яе атрымвалася толькі «Манчук». З тых часоў яна стала падпісваць лісты Манчук.
Да вайны скончыла рабфак, два курсы медыцынскага інстытута. Працавала ў апараце Саўнаркама Казахскай ССР, сакратаром намесніка Старшыні Саўнаркама.
У Чырвонай арміі з верасня 1942 года, пісар штаба 100-й Казахскай асобнай стралковай брыгады (8 снежня 1943 года ператворана ў 1-ю стралковую дывізію. Пасля дывізія была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга, ёй была прысвоена ганаровая назва «Брэсцкая»), потым медсястра. На фронце скончыла курсы кулямётнікаў і была прызначана першым нумарам кулямётнага разліку ў страявую частку.
15 кастрычніка 1943 года ў цяжкіх баях за вызваленне горада Невеля (Невельская наступальная аперацыя) пры абароне панавальнай вышыні, застаўшыся адна з кулямётнага разліку, быўшы цяжка параненай аскепкам у галаву, знішчыла 70 салдатаў праціўніка і загінула смерцю адважных.
Літаратура
Чечеткина О. Батыр Маншук // Героини. Вып. I. (Очерки о женщинах — Героях Советского Союза). — М.: Политиздат, 1969.
Спасылкі
Дом-музей Героя Советского Союза Маншук Маметовой .(г. Уральск). Разговор с Маншук. Классный час о Маншук Маметовой . Маметова Маншук Жиенгалиевна. // История отечества. Коми. Почтовая марка с изображением Маметовой Маншук.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Заходне-Казахстанскай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Асобы на марках