Крывое — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Крывое 2, у басейне ракі Ласіца (цячэ праз возера).
Плошча паверхні 0,26 км². Даўжыня 1,25 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 3,35 км. Плошча вадазбору 31,5 км².
Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на ўсходзе да 15 м), у ніжняй частцы пад хмызняком, у верхняй — пераважна разараныя.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы