Гайка Вестэрман (; нар. , Альцэнау, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2004—2014).

Клубная кар’ера «Гройтэр Фюрт» Вестэрман пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе Другой Бундэслігі «Гройтэр Фюрт». Да галоўнай каманды далучыўся ў ліпені 2002 года, аднак дэбютаваў у яе складзе 26 студзеня 2003 года ў матчы супраць «Дуйсбурга», які скончыўся перамогай «Фюрта» з лікам 1:0.

«Армінія» Пасля сезону 2004/05 Гайка падпісаў дагавор з клубам «Армінія», які выйшаў у тым сезоне ў Бундэслігу.

«Шальке 04» Гайка перайшоў у склад «Шальке 04» у 2007 годзе, за іграка гельзенкірхенскі клуб заплаціў 2,8 млн еўра.

«Гамбург» У ліпені 2010 года Вестэрман пагадзіўся на пераход у стан клуба «Гамбург», як паведамляецца, за кошт каля 7,5 мільёнаў еўра«Westermann leaves Schalke to join Hamburg» . ESPN Soccernet.. Нягледзячы на тое, што Гайка быў новым іграком для клуба, галоўны трэнер «Гамбурга» Армін Фэ прызначыў яго новым капітанам каманды«K-Frage beantwortet - Westermann HSV-Kapitän». Kicker TV.. Гэты статус Вестэрман захоўваў да зыходу з каманды ў 2015 годзе.

«Рэал Бетыс» 6 жніўня 2015 года падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Рэал Бетыс», які па выніках сезону 2014/15 вярнуў месца ў Ла Лізе.

«Аякс» 14 ліпеня 2016 года Вестэрман, разарваўшы кантракт з «Бетысам», стаў іграком амстэрдамскага «Аякса»Вестерманн подписал контракт с «Аяксом» до 2018 года. by.tribuna.com.. У «Аяксе» звычайна заставаўся на лаўцы запасных, згуляўшы за асноўную каманду агулам у васьмі матчах у сезоне 2016/17.

«Аўстрыя» У ліпені 2017 года датэрмінова разарваў кантракт з «Аяксам» і адразу падпісаў пагадненне з венскай «Аўстрыяй»Вестерманн подписал контракт с «Аустрией». by.tribuna.com.. У красавіку 2018 года пакінуў аўстрыйскі клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Вестэрман згуляў свой першы матч за зборную Германіі ў лютым 2008 года супраць зборнай Аўстрыі, якую нямецкія ігракі адзначылі перамогай з лікам 3:0. Гайка ўваходзіў у склад нямецкай каманды, якая заняла другое месца на чэмпіянаце Еўропы 2008.

Дасягненні Германія: Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аўстрыя Вена Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Ёнг Аякс Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Армінія Білефельд Катэгорыя:Ігракі ФК Гройтэр Фюрт Катэгорыя:Ігракі ФК Гройтэр Фюрт II