Ян Аношка (; каля 1775, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 1820 або 1827) — польскі і беларускі паэт. Дакладныя факты біяграфіі не захаваліся. Некаторыя аўтары атаясняюць яго з ксяндзом , рэктарам Варшаўскай духоўнай семінарыі (1823—1831).
Творчасць Пісаў панегірыкі шляхце, сатырычныя вершы. Аўтар паэмы «Бібеіда» (распаўсюджвалася ў рукапісах). У сваіх сентыментальных творах услаўляў жыццё ў вясковым зацішшы («Муза з вясковае далі», «Мае думкі», «На дажынкі»), прапаведаваў працавітасць і сумленнасць («Літасць»), высмейваў асобныя заганы («На п’янага ветрагона»). Некаторыя яго вершы маюць рэлігійна-містычнае адценне («Сон», «Да бога»).
У 1828 Т. Урублеўская выдала ў Полацку яго «Паэтычныя творы». П. Мядэкша ўключыў вершы Аношкі ў зборніку «Вянок з папараці» (Вільня, 1842). Пра Аношку як «беларускага паэта» пісалі Р. Падбярэскі, рускі бібліёграф . На беларускую мову творы Аношкі перакладаў У. Дубоўка.
Літаратура
Беларускія пераклады Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэстаматыя. — Мн., 1988. — С. 451—454.
Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне