Музей разводаў, Музей разарваных адносін () — арыгінальны спецыялізаваны музей у горадзе Заграбе, у якім сабраны сведчанні страчанага кахання і разарваных любоўных адносін. У 2011 годзе музей быў адзначаны спецыяльнай прэміяй «Еўрапейскі музей года».

Назва раздзела Музей узнік з-за прыватнай драмы двух заграбскіх мастакоў Олінкі Віштіцы і яе тагачаснага партнёра Дражэна Грубшыча. Былая пара вырашыла захаваць асобныя сведчанні мінулых шчаслівых часоў у якім-небудзь пэўным месцыMuseum der zerbrochenen Beziehungen — was von der Liebe bleibt; Frankfurter Rundschau Online, — онлайн, 15 лютого 2011. З цягам часу калекцыя павялічылася за кошт новых экспанатаў іншых былых пар. Экспанаты, якія сімвалізуюць мінулае каханне ці разарваныя адносіны паміж партнёрамі, былі прысланы з самых аддаленых куткоў света. Часта экспанаты маюць некалькі трагікамічны характар, паказваючы нерэалізаваныя жаданні, мары, і «доказы» шчырага кахання. Кожны экспанат мае ў музеі сваю гісторыю, апісаную ў дэцэнтным стылі на англійскай і харватскай мовах.

Са жніўня 2007 года калекцыя дэманстравалась у межах вандроўнай выставы, з поспехам наведала шэраг краін: Сербія, Македонія, Боснія і Герцагавіна, Германія, ЗША, ПАРBBC NEWS | Europe |Balcan heartbreak a hit in BerlinThe Museum of Broken Relationships on Oddity CentralMuseum of failed love offers balm for heartbreak | ReutersBlaffer Art Museum - at the University oh Houston. З лістапада 2010 года музей размясціўся ў горадзе ЗаграбMDC | Muzej prekinutih veza | Info.

21 мая 2010 года Музей разводаў быў адзначаны спецыяльнай прэміяй «Еўрапейскі музей года».

Спасылкі Афіцыйная старонка музея Фота з музея на сайце Rheinische Post Online Sad stories from the Museum of Broken Relationships; BBC New Europe, 13/ Dezember 2010 Fragment du dépit amoureux; Le Monde. 21 Februar 2011 , PDF, 234 KiB A Poignant Trail of Droken Hearts, All on Display; New York Times Online, 14 студзеня 2010

Катэгорыя:Музеі Заграба Катэгорыя:Сям’я