Іліндэн (), вядомы таксама як Македоніум — мемарыяльны комплекс у Крушава, Паўночная Македонія, прысвечаны барацьбітам і рэвалюцыянерам, якія прыймалі ўдзел у іліндэнскім паўстанні 1903 года, а таксама памяці воінаў-партызан македонскага нацыянальнага вызвалення 1941—1944 гадоў.
Аўтары помніка — Джордан Грабулоўскі і Іскра Грабулоўская. Мазаічныя творы выкананы вядомым мастаком Борка Лазеўскім. Кераміка — Ярэ Петара Мазева.
Помнік выкананы ў футурыстычным стылі.
Гісторыя Будаўніцтва мемарыяла пачалося ў 1972 годзе. Цалкам мемарыяльны комплекс быў афіцыйна адкрыты 2 жніўня 1974 года да 30-й гадавіны другой сесіі Антыфашысцкага сходу народнага вызвалення Македоніі і 71-й гадавіны іліндэнскага паўстання супраць Асманскай імперыіVisitpelagonia.mk, acessed 7-9-2014.
Апісанне Агульная плошча мемарыяла — каля 16 гектараў. Помнік мае форму круглага купала з авальнымі вокнамі. Верхнія вокны зроблены з каляровага шкла. Унутранная частка купалу мае чатыры вакна, кожнае з якіх выходзіць на кірунак, звязаны з іліндэнскімі падзеямі.
Унутры купала знаходзіцца магіла Ніколы Карэва, балгарска-македонскага рэвалюцыянера, дзеяча македонска-одрынскай рэвалюцыйнай арганізацыі, удзельніка іліндэнскага паўстання, кіраўніка Крушэўскай рэспублікіMemorials and museums , accesed on 7-9-2014.
У склад Мемарыяльнага комплекса таксама уваходзіць плошча з серыяй скульптур пад назвай «Паразрываць ланцугі», якія сімвалізуюць свабоду, перамогу ў асвабаджальных войнах; тут таксама размешчана каменная пліта з выгравіраванымі на ёй імёнамі і важнымі падзеямі, звязанымі з перыядам да, падчас і пасля паўстання ў Іліндэн; верхні сегмент афітэатра упрыгожаны маляўнічымі мазаікамі.
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі The Krusevo Makedonium
Катэгорыя:Крушава Катэгорыя:Мемарыяльныя збудаванні Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Паўночнай Македоніі