Юозас Ва́йчкус (; , в. , Мажэйкейскі раён, Літва — ) - літоўскі тэатральны дзеяч; адзін з заснавальнікаў літоўскага прафесійнага тэатра.

Біяграфія У 1905 стварыў вандроўную аматарскую трупу (з 1911 Вандроўны тэатр Вайчкуса), з якой гастраліраваў па Літве. У час вучобы ў студыі Александрынскага тэатра ў Петраградзе стварыў там у 1916 годзе Літоўскую драматычную студыю, якая стала першым прафесійным тэатрам. У Вільнюсе, Каўнасе ставіў п'есы П. Вайчунаса, Ю. Жэмайтэ, Л. Талстога, А. Чэхава, Г. Ібсена. З 1920 года рэжысёр Драматычнага тэатра Таварыства творцаў літоўскага мастацтва (з 1922 Дзяржаўны тэатр), дзе паставіў «Агні Іванавай ночы» Г. Зудэрмана, «Карэн Борнеман» Я. Бергстрэма. У 1923—1932 гадах жыў у ЗША. У 1932 годзе стварыў у Каўнасе студыю кіно і тэатра, таварыства «Ліетфільм».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы Літвы