Праваслаўная царква Малдовы ( ці Малдаўска-Кішынёўская мітраполія) — самакіраваная частка Рускай праваслаўнай царквы. Ахоплівае тэрыторыю Малдовы і Прыднястроўя.
У 1813 годзе на тэрыторыі Бесарабіі, што адышла да Расійскай імперыі, была заснавана Кішынёўская епархія ў складзе Рускай Царквы. У 1918 годзе пасля акупацыі Бесарабіі Кішынёўская епархія Румынскімі ўладамі была ўключана ў склад Бесарабскай мітраполіі Румынскай Царквы. З 1944 года епархія зноў у складзе Рускай Праваслаўнай ЦарквыПравославная Церковь Молдовы.
Статус самакіраванай быў пададзены 2 кастрычніка 1992 года рашэннем Свяшчэннага Сінода РПЦ. Томас патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Аляксія II з дарам аўтаноміі быў дадзены 2 снежня 1994 года.
Прадстаяцель (з часу ўстанаўлення самакіраванага статусу) — Уладзімір (Кантаран), мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы.
У наш час асноўнай богаслужэбнай мовай з'яўляецца малдаўская; выкарыстоўваюцца таксама царкоўна-славянская і гагаузская мовы.
Адносіны з Румынскай царквой Пасля распаду СССР, у сувязі з аднаўленнем Бесарабскай мітраполіі рашэннем Свяшчэннага Сінода Румынскай Царквы ад 14 верасня 1992 года, узніклі спрэчкі ў сувязі з узаемнымі юрысдыкцыйнымі прэтэнзіямі на тэрыторыю Малдовы.
Пад канец кастрычніка 2007 года канфлікт ізноў абвастрыўся пасля прыняцця 24 кастрычніка Свяшчэнным сінодам Румынскай Царквы рашэння аб стварэнні ў складзе Румынскага патрыярхата сямі новых епіскапатаў: у прыватнасці, у Бесарабскай мітраполіі вырашана адрадзіць Бельцкі епіскапат (былы Хоцінскі), епіскапат Паўднёвай Бесарабіі з цэнтрам у Кантаміру і праваслаўны епіскапат Дубасараў і ўсяго Прыднястроўя з цэнтрам у Дубасарах. Як заявілі ў Румынскім Патрыярхаце, азначаныя епархіі існавалі ў Бесарабскай мітраполіі да 1944 года, і цяпер было прынята рашэнне аб іх аднаўленні па патрабаванні румынскіх праваслаўных вернікаўПетр Пэдурару: Румынская патриархия намерена распространить своё влияние на Украину regnum.ru 02.11.2007Духовенство РПЦ назвало незаконным решение румынских коллег создать собственные епархии в Молдавии и Приднестровье rambler.ru 29.10.2007. Ціраспальская і Дубасарская епархія Праваслаўнай Царквы Малдовы (РПЦ) назвала рашэнне Сінода Румынскай Праваслаўнай Царквы заснаваць на тэрыторыі Малдовы і Прыднястроўя тры ўласныя епархіі, цэнтрам адной з якіх стане горад Дубасары (Прыднястроўе), незаконнымВ Тираспольской и Дубоссарской епархии обеспокоены намерением Румынской Церкви учредить новые епархии на территории Молдавии и Приднестровья Официальный сайт МП 30 октября 2007 г.. Мітрапаліт Кірыл (Гундзяеў) расцаніў рашэнне Румынскага Сінода як «крок, які разбурае праваслаўнае адзінства і не застанецца без наступстваў»Решение об открытии в Молдавии епархий Румынского Патриархата является нарушением канонического порядка, заявляет митрополит Кирилл. Официальный сайт МП 1 ноября 2007 г..
6 лістапада 2007 года СМІ пашырылі заяву мітрапаліта Пятра (Пэдурару), кіраўніка Бесарабскай мітраполіі, пра тое, што «Румынскі патрыярхат мае намер пашыраць свой уплыў у Малдове і на Украіне, у прыватнасці, павялічваючы тут колькасць прыходаў і епархій»Румынская церковь заявляет о намерении усилить своё влияние в Молдавии и на Украине Интерфакс.ru 06 ноября 2007 года.
7 лістапада 2007 года Заява Свяшчэннага Сінода РПЦ «у сувязі з рашэннем Румынскай Праваслаўнай Царквы аб заснаванні яе епархій на тэрыторыі Малдовы і Украіны» выказала «глыбокую заклапочанасць і смутак» у сувязі з такім рашэннем РумПЦ, расцаніўшы такі крок як «зневажанне саміх асноў царкоўнага ладу»; Заява выказала «пратэст супраць новага ўварвання ў свае кананічныя межы»Заявление Священного Синода Русской Православной Церкви в связи с решением Румынской Православной Церкви об учреждении её епархий на территории Молдавии и Украины Официальный сайт МП 7 ноября 2007 г..
14 лістапада 2007 года Свяшчэнны Сінод Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага патрыярхата) прызнаў неправамернымі дзеянні РумПЦ па стварэнні сваіх епархій на тэрыторыі Украіны і выступіў з заявайЗаява Священного Синоду Української Православної Церкви з приводу дій Священного Синоду Румунської Православної Церкви Оригинал текста Заявления на официальном сайте УПЦСвященный Синод УПЦ выступил с заявлением по поводу действий Румынского Патриархата pravoslavie.ru 17 ноября 2007 г..
22 лістапада 2007 года ў Траянскім манастыры (Балгарыя) адбылася сустрэча прадстаўнікоў РумПЦ з прадстаўнікамі РПЦ, на якой апошнія запатрабавалі скасаваць тры румынскія епархіі ў складзе «Бесарабскай мітраполіі»Состоялись переговоры представителей Московского и Румынского Патриархатов о положении в Молдавии официальный сайт МП 23 ноября 2007 г.Румынская церковь пообещала рассмотреть требование Московского патриархата упразднить три епархии в Молдавии на следующем Синоде Интерфакс.ru 23 ноября 2007 года. Па паведамленнях румынскага друку, РумПЦ выказалася за стварэнне ў Малдове аўтакефальнай Царквы як спосабу рашэння «праблемы Бесарабскай мітраполіі»Румынский патриархат предлагает объединить «Бессарабскую» и Молдавскую митрополии в независимую Церковь Интерфакс.ru 27 ноября 2007 года.
У студзені 2008 года ў канфлікт умяшаліся ўлады Малдовы, запатрабаваўшы ад чатырох святароў і манашкі Бесарабскай мітраполіі пакінуць тэрыторыю краіны; Румынскі патрыярхат угледзеў у гэтым спробу запалохвання клірыкаў мітраполііВласти Молдавии требуют депортации в Румынию четырех священников и монахини «Бессарабской митрополии». Интерфакс.ru 9 января 2008 года і звярнуўся ў Савет Еўропы са скаргай на прэзідэнта Малдовы Уладзіміра ВаронінаПавел Коробов; Владимир Попов. Владимира Воронина обвинили в служении РПЦ. Коммерсантъ № 3 от 16.01.2008 г..
21 студзеня 2008 года Уладзімір Варонін і Аляксій II супольна асудзілі палітыку Румынскага Патрыярхата на тэрыторыі Малдовы; у прыватнасці Варонін заявіў, што «стварэнне так званай „Бесарабскай мітраполіі“ і яе структур — гэта частка агрэсіўнай палітыкі Румыніі супраць суверэннай малдоўскай дзяржавы»Алексий II и Владимир Воронин не согласны с поведением Румынии и Румынской церкви в отношении Молдавии. Интерфакс.ru 21 января 2008 г.. У той жа дзень Варонін атрымаў ад Патрыярха Аляксія II прэмію Міжнароднага грамадскага фонду адзінства праваслаўных народаў «За выдатную дзейнасць па ўмацаванні адзінства праваслаўных народаў»«Великолепное пополнение в славных рядах». Когорта награждённых премией Международного фонда единства православных народов пополнилась пятью новыми лауреатами. portal-credo.ru 23 января 2008 г..
Епархіі Ціраспальская і Дубасарская епархія Кішынёўская епархія Бэлцкая і Фэлешцкая епархія Едзінецкая і Брычанская епархія
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт Храмы Молдавской митрополии Монастыри Молдавской митрополии