Ігар Каламойскі (; ) — украінска-кіпрыёцка-ізраільскі бізнес-алігарх яўрэйскага паходжання, былы губернатар Днепрапятроўскай вобласці.

Паводле матэрыяльнага стану мультымільянер Каламойскі ацэньваецца як другі альбо трэці самы багаты чалавек ва Украіне (пасля Рыната Ахметава і/альбо Віктара Пінчука) з 2006 года і 377-ы самы багаты чалавек у свеце паводле версіі Forbes станам на 2011 год. У сакавіку 2015 года The Economist ацаніла яго стан на $1,36 мільярдаў. Каламойскі з’яўляецца вядучым партнёрам групы Прыват і фактычна старшынёй футбольнага клуба «Дняпро».

Катэгорыя:Губернатары Днепрапятроўскай вобласці Катэгорыя:Група Прыват Катэгорыя:Мільярдэры Украіны Катэгорыя:ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Банкіры Украіны