Самасёлы зоны адчужэння (самапасяленцы, вяртанцы) — зборная назва для цывільнага насельніцтва Чарнобыльскай зоны адчужэння, групы людзей, якія вярнуліся на месцы ранейшага пражывання пасля Чарнобыльскай катастрофы.
Назва
Самасёламі гэтых людзей упершыню пачалі называць журналісты яшчэ з 1980-х ггУрядовий кур'єр. 24.04.2010 "Піднімаємо з небуття життя Поліщуків". Навукоўцы, удзельнікі гісторыка-этнаграфічных экспэдыцый у зону адчужэння, сярод якіх была паэтка Ліна Кастэнка, лічаць такую назву некарэктнай:
Яны называюць гэтых людзей «вяртанцамі» ().
Колькасць самасёлаў Нягледзячы на існае заканадаўчае абмежаванне пражывання цывільнага насельніцтва ў зоне адчужэння, усё ж такі значная колькасць эвакуяванага насельніцтва вярнулася да сваіх мясцін пасля высялення 1986 года.
Паводле розных крыніц, агульная колькасць насельніцтва, што вярнулася ў зону адчужэння ў 1986 годзе складае каля 1200 чалавек (са ста тысяч эвакуяваных). Станам на пачатак 2007 года іхняя колькасць складала 314 чалавек.
Колькасць пражываючых у зоне адчужэння, пачынаючы з 1987 года, мае наступную тэндэнцыю: 19871992199519981999200120052007 больш за 1200 асоб каля 1000 асоб 820 асоб 750 асоб 612 асоб 487 асоб 328 асоб 314 асоб
Самасёлы пражываюць не кампактна ў адным сяле альбо горадзе, а з'ўляюцца расселенымі па 11 населеных пунктах зоны адчужэння. Пераважна гэта людзі сталага веку. Сярэдні ўзрост самасёлаў складае 63 гады. Асноўнай прычынай скарачэння колькасці самасёлаў у чарнобыльскай зоне з'яўляецца іх стары ўзрост.
Зноскі
Катэгорыя:Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС Катэгорыя:Постаці Украіны