Альфонсас Малдо́ніс (; , в. , Алітускі павет, Літва — , , Літва) — літоўскі паэт. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1974). Народны паэт Літвы (1984).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і селяніна. У 1954 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1962—1970 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Вага» (Вільнюс).

Творчасць Друкуецца з 1956 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Сярэдзіна лета» (1958), «Сонечны лівень» (1962; Дзяржаўная прэмія Літвы 1965), «Вадзяныя знакі» (1969), «Раніцай, вечарам» (1978; Дзяржаўная прэмія Літвы 1979), «Дзікае жыта» (1982) і інш. Асноўны змест твораў — духоўнае жыццё сучасніка, надзённыя грамадска-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, прырода роднай зямлі. Яго паэзія адметная эмацыянальным лірызмам, яснасцю паэтычных вобразаў.

Неаднаразова наведваў Беларусь. Пераклаў на літоўскую мову творы М. Аўрамчыка, А. Грачанікава, В. Зуёнка, П. Макаля.

Пераклады На беларускую мову творы Малдоніс пераклалі М. Базарэвіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вольскі, В. Вярба, А. Грачанікаў, Х. Жычка, В. Зуёнак, М. Калачынскі, У. Караткевіч, Е. Лось, П. Макаль, Р. Няхай, С. Панізнік, У. Паўлаў, В. Пятрэнка, А. Разанаў, Ю. Свірка, Я. Сіпакоў.

Літаратура

Беларускія пераклады Вадзяныя знакі. Мн., 1985;

Спасылкі

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Літоўскай ССР Катэгорыя:Перакладчыкі на літоўскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР