Хедзі Ламар (, народжаная Хедвіг Ева Марыя Кіслер ();  — ) — папулярная ў 1930—1940-я гады аўстрыйская, а потым амерыканская кіно, а таксама вынаходніца.

Біяграфія

Асабістае жыццё і здымкі ў кіно Хедзі Ламар нарадзілася ў яўрэйскай сям’і (бацька з Львова, маці з Будапешта) ў Веню (Аўстра-Венгрыя) з імем Хедвіга Ева Марыя Кислер. У 16 гадоў пайшла з дома. Паступіла ў тэатральную школу, пачала здымацца ў кіно. Дэбютавала ў нямецкім фільме «Дзяўчына ў начным клубе» (1930).

Сусветную слыннасць прынёс ёй чэхаславацка-аўстрыйскі фільм Густава Махаты «Экстаз» (Ева, 1933). Першая ў гісторыі мастацкага поўнаметражнага кіно дзесяціхвілінная сцэна аголенага купання ў лясным возеры цалкам нявінная па мерках XXI стагоддзя, але ў 1933 годзе яна выклікала буру эмоцый. Карціна была забаронена да паказу ў шэрагу краін і выпушчана ў пракат праз некалькі гадоў з цэнзурнымі купюрамі. У тым жа годзе Хедзі выйшла замуж за фабрыканта зброі, аўстрыйскага мільянера Фрыца Мандля. Мандль спрабаваў выкупіць усе копіі фільма «Экстаз» з венскага пракату.

Улетку 1937 года, пасля чатырох гадоў няўдалага шлюбу, фрау Мандль здзяйсне класічныя ўцёкі з замка, падсыпаўшы снатворнага пакаёўцы. На параходзе «Нармандыя» яна адпраўляецца з Лондана ў Нью-Ёрк. Актрысе не давядзецца абіваць парогі ў Галівудзе — рэакцыя на «Экстаз» была занадта гучнай, каб яго забыліся кінематаграфісты. На «Нармандыі» яна падпісвае кантракт з заснавальнікам студыі «MGM» Луісам Маерам. Паводле яго парады, каб не выклікаць непатрэбных асацыяцый у пурытанскай публікі ЗША, бярэ псеўданім. Хедвіг Кіслер робіцца Хедзі Ламар (псеўданім запазычаны ў актрысі «MGM» Барбары Ла Мар, ранейшай улюбёнкі Маера, памерлай у 1926 годзе ад разрыву сэрца на фоне злоўжывання наркотыкамі). Новы віток кар’еры разгортваецца паспяхова. У агульнай складанасці Хідзі Ламар зарабіла на кіназдымках 30 мільёнаў долараў.

За сваю кар’еру ў Галівудзе актрыса згуляла ў такіх папулярных фільмах, як «Алжыр» (Габі, 1938), «Лэдзі ў тропіках» (Манон дэ Верну, 1939), экранізацыі Дж. Стэйнбека «Тарцілля-Флэт» (Далорэс Рамірас, 1942, рэж. Віктар Флемінг), «Рызыкоўны эксперымент» (Аліда Бадэру, 1944) і эпічная стужка Сесіля дэ Міля «Самсон і Даліла» (1949). Апошняе з’яўленне на экране — у фільме «The Female Animal» (Ванеса Віндзар, 1958).

Хідзі была замужам шэсць разоў, мела траіх дзяцей.

У 1966 годзе 52-летняя актрыса паспрабавала вярнуцца на экран, але гэтаму перашкодзіла разгорнутая супраць яе кампанія цкавання. Рэзкі, няўжыўны характар, звычка шчыра выказваць непахвальную думку пра Галівуд і яго норавы стварылі Хедзі Ламар шмат уплывовых ворагаў. Аднойчы яе звінавацілі ў крадзяжу туфель коштам менш 100 долараў з крамы ва Фларыдзе. Хоць суд і адпрэчыў гэта вінавачанне, пляма ад інцыдэнту засталася надоўга. Яшчэ большую шкоду яе рэпутацыі нанесла аўтабіяграфія актрысы пад назвай «Экстаз і я» (1966), напісаная ў суаўтарстве з Леа Гілдам (Leo Guild)Leo Guild в базе данных IMDb і Cy RiceCy Rice в базе данных IMDb. У гэтай аўтабіяграфіі гаварылася, што актрыса пакутуе ад німфаманіі. Ламар падала пазоў выдаўцу, сцвярджаючы, што многія з падзей, апісаных у кнізе, былі прыдуманы суаўтарам«Hedy Lamarr Loses Suit to Halt Book», The New York Times, 27 September 1966, p. 74. Кніга ўтрымвала таксама абаронены капірайтам матэрыял з артыкула пра Ламар, напісанага Джын Рынголд (Gene Ringgold)Gene Ringgold в базе данных IMDb і апублікаванага у часопісе «Screen Facts» у 1965 г. У звязку з гэтым меў месца судовы працэс«Lamarr Autobiography Prompts Plagiarism Suit», The New York Times, 7 February 1967, p. 18 (Article Preview).

Хедзі Ламар сканала 19 студзеня 2000 года ў горадзе Арланда ва Фларыдзе на 86-м годзе жыцця. Пыл актрысы быў паводле тэстаменту развеяны на яе радзіме, у Аўстрыі, у Венскім Лесе.

Літаратура Young C. The films of Hedy Lamarr. — Secaucus: «Citadel Press», 1978. Kranzpiller P. Hedy Lamarr. — Bergatreute: «Eppe», 1997. Körte P. Hedy Lamarr: die stumme Sirene. — München: «Belleville», 2000. Gaines A. Hedy Lamarr. — Vero Beach: «Rourke Pub.», 2002. Walters R. Spread spectrum: Hedy Lamarr and the mobile phone. — Great Britain: «BookSurge», 2005. Robbins T. a. o. Hedy Lamarr and a secret communication system. — Mankato: «Capstone Press», 2007.

Спасылкі Афіцыйны сайт Зал Славы Вынаходнікаў The Official Tribute Site (Фонд Хедзі Ламар) Ламарр Хеди (Hedy Lamarr) на сайте «Чтобы Помнили»

Катэгорыя:Вынаходнікі ЗША Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Галівудская алея славы