Ягор Сямёнаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай «Змены», у 2005 годзе выступаў за фарм-клуб «Змена-2», аднак з-за праблем са здароўем вымушаны быў скончыць кар’еру. Пазней вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў, гуляючы ў футбол на аматарскім узроўні. Пазнейшае абследаванне выявіла, што праблемы са здароўем прайшліЕгор Семенов: «Два года не могу отдать Филипенко 250 долларов. Пусть он не обижается».
У 2010 годзе пачаў гуляць за смалявіцкі «Вігвам» у Другой лізе. Пасля паспяховага сезона (стаў найлепшым бамбардзірам каманды з 12 галамі) атрымаў прапанову ад «Клечаска». У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»«Городея» пополнилась тремя футболистами, аднак у красавіку таго ж года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»Последние изменения. На наступны год ужо стаў іграком «Смаргоні» на трывалай аснове, а ў 2014 годзе вырашыў перайсці ў «Смалявічы-СТІ», дзе стаў адным з асноўных ігракоў.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у стан дэбютанта Вышэйшай лігі — футбольнага клуба «Крумкачы»Футбол. Егор Семенов и Виктор Чигирев находятся на просмотре в «Крумкачах» і ў сакавіку падпісаў кантракт. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Белшыны» (1:1). Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, аднак у канцы сезона замацаваўся ў стартавым складзе «Крумкачоў» на пазіцыі левага паўабаронцы. Сезон 2017 пачынаў у асноўным складзе каманды, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»Егор Семенов расторг контракт с «Крумкачами».
У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня»Семенов, Каминский и Кравчук стали игроками «Луча», якому па выніках сезона 2017 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды.
У студзені 2019 года перайшоў у «Слуцк»Егор Семенов сменил "Луч" на "Слуцк", дзе стаў адным з асноўных ігракоў, толькі ў канцы сезона 2019 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»Семенов продлил соглашение со "Слуцком". У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стала вядома, што Сямёнаў застаецца ў «Слуцку»Велько, Бобко и Семенов продлили контракты со "Слуцком". У 2021 годзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клубЕгор Семенов покинул "Слуцк".
У лютым 2022 года папоўніў склад «Смаргоні». Стаў капітанам каманды, дапамог клуб па выніках сезона 2022 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2023 года трэніраваўся з камандай, аднак новы кантракт не быў падпісаны, таму не трапіў у заяўку «Смаргоні» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах.
У ліпені 2023 года перайшоў у «Астравец».
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 Д3 Змена-2 10 1 2010 Д3 Вігвам 32 12 2011 Д2 Клечаск 30 5 2012 Д2 Смаргонь 24 5 2013 Д2 Смаргонь 23 4 2014 Д2 Смалявічы-СТІ 28 8 2015 Д2 Смалявічы-СТІ 30 6 2016 Д1 Крумкачы 25 1 2017 (1) Д1 Крумкачы 7 0 2017 (2) Д2 Прамень 15 4 2018 Д1 Прамень 24 3 2019 Д1 Слуцк 21 1 2020 Д1 Слуцк 26 4 2021 Д1 Слуцк 26 0 2022 Д2 Смаргонь 24 4
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Клечаск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец