Вена складаецца з 23 раёнаў (). Кожны раён мае назву, але часта раёны называюць і па нумарах. Так, на многіх дамах у Вене вісяць таблічкі з назвай вуліцы, перад якім пазначаны нумар раёна, напрыклад: «16., Koppstraße», г.з. вуліца ў 16-м раёне, Отакрынгу.
З юрыдычнага пункта гледжання, яны не з’яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі Аўстрыі (як, напрыклад, акругі ў іншых землях), а толькі падраздзяленнямі гарадской адміністрацыі. Тым не менш, у гэтых раёнах праходзяць выбары, а выбарныя прадстаўнікі маюць некаторыя палітычныя паўнамоцтвы, напрыклад, у сферы гарадскога планавання. Акрамя таго, кожны раён мае свой адміністрацыйны будынак (акрамя 13-га і 14-га раёнаў, якія размешчаны ў адным будынку), так што з большасць адміністрацыйных пытанняў гараджане вырашыць у сваім раёне, напрыклад, атрымаць новы пашпарт.
thumb|left|400px|Адміністрацыйны падзел Вены
№ Раён Плошча,км² Насельніцтва,чал. (2013) 1 Унутраны горад 3,01 16 268 2 Леапольдштат 19,27 96 866 3 Ландштрасэ 7,39 85 508 4 Відэн 1,80 30 989 5 Маргарэтэн 2,03 53 071 6 Марыяхільф 1,48 30 117 7 Нойбау 1,61 30 309 8 Ёзэфштат 1,08 23 930 9 Альзергрунд 2,99 39 968 10 Фаварытэн 31,80 182 595 11 Зімерынг 23,27 92 274 12 Майдлінг 8,16 89 616 13 Хітцынг 37,70 50 831 14 Пенцынг 33,82 86 248 15 Рудальфсгайм-Фюнфхаус 3,86 73 527 16 Отакрынг 8,65 97 565 17 Гернальс 11,35 53 489 18 Верынг 6,28 48 162 19 Дзёблінг 24,90 68 892 20 Брыгітэнау 5,67 83 977 21 Флорыдсдорф 44,52 146 516 22 Донаўштат 102,29 165 265 23 Лізінг 32,02 95 263 Усяго Total 414,95 1 741 246
Паштовыя індэксы ў Вене вызначаюцца раёнам: 1##X, дзе 1 — нумар Вены, ## — нумар раёна (з нулём у пачатку, калі неабходна), а X — нумар пошты, звычайна 0, для першай пошты. Напрыклад, 1070 — адрас у Нойбау. Выключэнне складаюць 1300 для Венскага міжнароднага аэрапорта, 1400 для комплексу будынкаў ААН і 1500 для Аўстрыйскіх узброеных сіл ААН.
Нумар раёна адлюстроўвае, у пэўнай ступені, перыяд яго ўключэння ў склад Вены. Першы раён уяўляе сабой гістарычны цэнтр Вены, а да другой паловы XIX стагоддзя ўяўляў уласна горад, абнесены гарадскі сцяной.
Раёны 2—9, а таксама 20-ы, які быў вылучаны са складу 2-га, вядомыя як унутраныя раёны () і ў большасці сваёй з’яўляюцца былымі прадмесцямі Вены, якія размяшчаліся ўнутры фартыфікацыйнага вала — другой лініі абароны горада, пабудаванай у пачатку XVIII стагоддзя. У нашы дні гэтыя раёны размешчаны ўнутры Гюртэля — вуліцы, пабудаванай на месцы знесенага да канца XIX стагоддзя вала.
Астатнія раёны вядомыя як знешнія () і складаюцца з больш аддаленых былых прыгарадаў, якія размяшчаліся за валам або за Дунаем, пасля рэгулявання якога ў 1870-х гадах было вызвалена шмат зямлі.
Спасылкі
Катэгорыя:Вена