Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Збочна Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца на ўскраіне вёскі.
Гісторыя Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Да фасада дабудавана трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, завершаная двух’яруснай цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў лучковых ліштвах.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Слонімскага раёна Катэгорыя:Збочна Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі