Якім або Іаакім, Іаахім (часам памылкова Яўхім), свецкае імя Ілья Марахоўскі (), () — уніяцкі епіскап уладзімірскі і берасцейскі, рэлігійны пісьменнік-палеміст.

Біяграфія Ілья Марахоўскі нарадзіўся ў сям’і шляхціча Рускага ваяводства Сцяпана Марахоўскага герба «Корчак» Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984.— Page 82 — № 4.Niesecki Kasper. Herbarż Polski — T. VI — W Lipsku, 1841. — .S. 463—464. У 1596—1603 гадах вывучаў філасофію і тэалогію ў Грэчаскім Калегіуме Св. Афанасія ў Рыме Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984.— Page 82 — № 4.. Пасля вяртання ў Рэч Паспалітую адзін з найбліжэйшых паплечнікаў уніяцкага мітрапаліта Іпація Пацея ў справе пашырэння уніі. Выконваў асабістыя даручэнні мітрапаліта ў розных справах Жукович П. С. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией (до 1609 г.) — С — Петербург, 1901 — Стар. 555, 560, 562, 563. З 1609 года сакратар караля Жыгімонта III ВазыLudomir Bienkowski . Morochowski Eliasz Joachim // Polski Słownik Biograficzny. — T. 21 — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk. 1976 — S. 778..

У 1611 годзе ён атрымаў святарскія пасвячэнні, у 1612 годзе ўступіў у Ордэн базыльянаў і ўзяў манаскае імя Якім. 9 жніўня 1613 года па смерці Іпація Пацея атрымаў каралеўскі прывілей на Уладзімірскую і берасцейскую епархію Архив Юго — Западной России. — Часть I — Том VI — Киев. 1883. — № CLXVI — C. 422—424. . 3 ліпеня 1614 года пасвечаны мітрапалітам Іосіфам Вельямінам Руцкім на пасаду епіскапа Уладзімірскага і берасцейскагаОписание документов архива западнорусских униатских митраполитов. — Спб.,1897 — Т. 1 — № 368. — С. 150—151. Энергічна распаўсюджваў царкоўную унію на тэрыторыі епархіі, у тым ліку і адміністрацыйнымі сродкамі, што выклікала супраціўленне праваслаўных. У сеймавай інструкцыі 1616 года валынская шляхта дамагалася скасавання каралеўскага прывілея на епархію, нададзенага Марахоўскаму, і перадачы ўладыцтва ўраджэнцу ВалыніТеодорович Н. Город Владимир Волынской губернии в связи с историей волынской иерархии — Почаев, 1893. — С. 74. Але гэтыя захады не мелі поспеху. У 1629 годзе Якім Марахоўскі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы супольнага сабора праваслаўных і грэка-католікаў у Львове з мэтай наступнага заключэння новай царкоўнай уніі. Меркавалася напярэдадні сабора паслаць яго як «вельмі вучонага» епіскапа для дыскусій па багаслоўскіх пытаннях з праваслаўнымі Хома І. Ідея спільного синоду в 1629 р. — Богословія — Рим, 1973 — т. 37, — Стар. 17. . Дэталі плана абмяркоўваліся 9 ліпеня 1629 года на ўніяцкім царкоўным саборы ва Уладзіміры Валынскім Хома І. Ідея спільного синоду в 1629 р. — Богословія. — Рим, 1973 — т. 37, — Стар. 22 — 23. . Але, бо ідэю новай уніі не падтрымала большасць праваслаўнай шляхты і духавенства, сабор у Львове так і не адбыўся. Яўхім Марахоўскі клапаціўся пра адукацыю духавенства. На Кобрынскім саборы 1626 года ён ахвяраваў 2000 флорынаў на адкрыццё ўніяцкай семінарыіKulczynski I. Specimen Ecclesiae Ruthenicae ab origine susceptae fidei ad nostra usquè tempora in suis capitibus seu primatibus Russiae cum S. Sede Apostolica Romana semper unitae…— Parisiis, 1859 — P. 216.. Матэрыяльна падтрымліваў уніяцкую школу ва Уладзіміры Валынскім. Каля 1626 годзе ў сталіцы епархіі заснаваў брацтва Прачыстай Маці Божай і шпіталь Архив Юго — Западной России. — Часть 1. — Том VI — Киев, 1883 — № 253 — С. 623—630. Выдаткаваў грошы на аднаўленне кафедральных цэркваў і літургічнага начыння ва Уладзіміры Валынскім і БерасціLudomir Bienkowski. Morochowski Eliasz Joachim // Polski Słownik Biograficzny. — T. 21 — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk. 1976 — S. 778.. Памёр 19 сакавіка 1631 годаBishop Joachim Morochowski, O.S.B.M., пахаваны, паводле запавету, ва Уладзіміры Валынскім Архив Юго — Западной России. — Часть 1. — Том VI — Киев, 1883 — № 253 — С. 623—630; -№ 255 — С. 632—633. .

Творчасць Іаакім Марахоўскі адзін з першых уключыўся ў літаратурную палеміку з праваслаўнымі ў абарону царкоўнай уніі. Пісаў на польскай мове.

Яго першая апублікаваная праца пад тытулам «Парыгорыя або заспакаенне з’едлівага Ляманту ўяўнай Божай Царквы» (1612) напісана ў адказ на «Трэнас» (1610) праваслаўнага публіцыста Мялеція Сматрыцкага. Твор мае падкрэслена апалагетычны характар. Аўтар паказвае перавагі Каталіцкай Царквы ў веравучэнні, царкоўнай арганізацыі і абраднасці над Праваслаўнай. Вялікая колькасць цытатаў з Бібліі і твораў Айцоў Царквы, сакавітая мова дазваляюць залічыць «Парыгорыю» да лепшых узораў палемічнай літаратуры Рэчы Паспалітай XVII ст.

Прычыны падзелу Хрысціянскай Царквы на Каталіцкую і Праваслаўную аналізуюцца ў кнізе «Размовы пра пачатак адарвання Грэчаскай Царквы ад Рымскага Касцёла» (1622)Олена Бай. Унійний вимір польськомовної прози Йоахима Іллі Мороховського // Київські полоністичні студії. Збірник наукових праць. ― Том XVIII. ― Київ 2011. ― С. 126—131. Якім Марахоўскі — аўтар першага друкаванага жыццяпісу Іасафата Кунцэвіча («Рэляцыя пра жорсткае забойства Іасафата епіскапа полацкага» (1624). (На думку ўкраінскага гісторыка твор напісаны мітрапалітам Іосіфам Вельямінам Руцкім, а Якім Марахоўскі быў яго выдаўцом).Й. Скрутень. Перший життєпис Св. Йосафата.//Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 1 — Вип.2 — 3 — Жовква. 1925. — Стар. 363. Пераклаў з грэчаскай на польскую мову кнігу візантыйскага гісторыка Х ст. «Жыццё Святога Ігната, патрыярха Царградскага» (1624)Ozorowski Edward. Eklezjologia unicka w Polsce w latach 1597—1720 // Wiadomości Kościelne Archidiecezji Białostockiej. — 1978 — № 4 — S. 74 — 75..

Крыніцы

Творы Παρηγορια albo Utulenie uszczypliwego Lamentu mniemaney Cerkwie Swiętey Wschodniey zmyślonego Theophila Orthologa przez Heliasza Morochowskiego Secret. J. K. Mości.w Wilnie w Drukarni Leona Mamonicza, Typographa J. K. M. Roku 1612. Discurs o początku rozerwania Cerkwie Greckiey od Kościoła Rzymskiego y kto był tego przyczyną, przytym krótkie a prawdziwe opisanie prawdziwego osmego Soboru powszechnego.w Zamościu w drukarni Akademickiey 1622. Relacia o zamordowaniu okrutnym y osobliwey świątobliwości w Bodze Wielebnego Oyca Jozaphata Kuncewicza Archiepiszkopa Połockiego krotko a prawdziwie opisana.w Zamościu R. P. 1624. Życie Świętego Ignacego Patriarchy Carogrodzkiego, tłumaczone z greckiego przez Joachima Morochowskiego. w Zamościu 1624. Włoczebne preeminentom i drużynie Kijowskiey (a schola Vladomiriensi Russica de pestilenti cum haereticis conversatione fugienda paraenesis Christiana) z szkoły Włodzimierskiey Ruskiey za kolędę z Rakowa łacynską uprzeymym sercem ofiarowane Anagramma. E. M. Ei kozli srom was co? was tym wstyd nie panuie Gdzie niewstyd gorę wziąwszy tłumić rozkazuie Piorem, ięzykiem, ręką i czym żywa stoi Prawde i iey się boią choc tez wszystek zbroi. w Zamościu Roku 1625.

Спасылкі

Катэгорыя:Уладзімірскія і берасцейскія ўніяцкія епіскапы Катэгорыя:Постаці ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Постаці ўкраінскага ўсходняга каталіцызму Катэгорыя:Базыльяне