«Ура́л-баты́р» () — башкірскі эпас (), помнік башкірскай славеснасці.
«Урал-батыр» увабраў у сябе найстаражытнейшую міфалогію, якая існавала шмат тысячагоддзяў таму. У ім прадстаўлены шырокі спектр старажытных перакананняў, якія сыходзяць сваімі каранямі ў нетры першабытнаграмадскага ладу.
Некаторыя матывы і вобразы «Урал-Батыра» сустракаюцца і ў іншых башкірскіх эпасах («Заятуляк і Хыўхылу», «Кунгыр-буга», «Алпамыша», «Кузыйкурпяс і Маянхылу»), а эпасы «Акбузат» і «Бабсак і Кусэк», працягваючы сюжэтную лінію «Урал-Батыра», утвараюць адзіны цыкл башкірскіх эпічных паданняў.
Эпас ствараецца з 4576 паэтычных і 19 празаічных радкоў. Кампазіцыйна вылучаюць 3 часткі.
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Эпічныя творы Катэгорыя:Башкірская міфалогія Катэгорыя:Башкірскі эпас Катэгорыя:Літаратура Башкартастана Катэгорыя:Башкірская літаратура