Пагранічны слуп () — гістарычны пагранічны слуп каля в. Багушы Элцкага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства Польшчы.
Гісторыя Пастаўлены ў 1545 годзе на трайным стыку Вялікага Княства Літоўскага, Прускага герцагства і Каралеўства Польскага як напамін пра дэмаркацыю граніц паміж краінамі.
Слуп пазначаў трайны стык 24 гады — у 1569 годзе была падпісана Люблінская унія, паводле ўмоў якой Падляшскае ваяводства перайшло пад уладу Каралеўства Польскага.
Архітэктура
Пагранічны слуп вышынёй каля 6 метраў уведзены з цэглы, атынкаваны і пакрыты чырвонай дахоўкай. На ўсходняй сцяне знаходзіцца мармуровая дошка з дзяржаўнымі гербамі Вялікага Княства Літоўскага і Прускага герцагства, а таксама надпісам на лацінскай мове. Арыгінальная дошка была знята ў 1907 годзе і вывезена ў Кёнігсберг, на яе месца ўсталявана копія з вапняку.
Спасылкі
Катэгорыя:Просткі (гміна) Катэгорыя:Славутасці Вармінска-Мазурскага ваяводства Катэгорыя:Памежныя стыкі Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вармінска-Мазурскага ваяводства