Алег Анатолевіч Тру́саў (нар. , г. Мсціслаў) — беларускі археолаг, публіцыст і грамадскі дзеяч. Спецыяліст па гісторыі манументальнага дойлідства Беларусі XI—XVIII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1981), дацэнт (1995). Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ) у 1999—2017 гадах.
Біяграфічныя звесткі Скончыў у 1976 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1976—1992 гадах працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, з 1988 года загадчык аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма дысертацыі «Монументальное зодчество Белоруссии XI—XVII вв. Историко-археологический анализ».
Адзін з заснавальнікаў ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1996 — сакавіку 1998 гадоў — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага ўніверсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства (з 1995 года). У красавіку 1997 года абраны Рэспубліканскай Радай першым намеснікам старшыні ТБМ. На VI з’ездзе ТБМ (17 красавіка 1999 года) быў абраны старшынёй ТБМ. Адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі Беларусі. З 2017 года выконвае абавязкі рэктара прыватнага Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча. Жанаты, мае дачку.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Як археолаг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэннем помнікаў манументальнага дойлідства, матэрыяльнай культуры Беларусі XI—XVIII ст., гісторыю будаўнічай тэхнікі, эвалюцыю асноўных тыпаў муровак і будаўнічых матэрыялаў. Праводзіў археалагічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Крэве, Мазыры, Заслаўі, Гродне, Віцебску, Навагрудку, Магілёве, Мінску, Мсціславе і інш. Распрацаваў методыку архітэктурна-археалагічнага вывучэння манументальных помнікаў Беларусі. У цяперашні час — дактарант Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Аўтар некалькіх манаграфій і больш як 150 навуковых прац па археалогіі і гісторыі архітэктуры. Апублікаваў больш за 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.
Грамадска-палітычная дзейнасць Адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ (з 1991 года), намеснік (1991), старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1992—1995). У 1990—1996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета РБ XII склікання. У 1990—1995 гадах — намеснік старшыні камісіі Вярхоўнага Савета РБ па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Прымаў удзел у распрацоўцы афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба «Пагоня», бел-чырвона-белага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ (11—12 красавіка 1995 года) супраць арганізаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра змену дзяржаўных сімвалаў, скасаванне статуту беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і эканамічную інтэграцыю з Расіяй.
У 1990 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Творы
Кнігі, брашуры
Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Архитектурно-типологический анализ. Мн., 1988. ISBN 5-343-00312-5. Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. Мн., 1990. Старадаўніх муроў адраджэнне = Древних стен возрождение: мінулае і сучаснасць Лідскага замка / А. А. Трусаў; [пер. на рус. Л. В. Пятровіч]. — Мн.: Полымя, 1990. — 78, с.: іл. — (Помнікі беларускага дойлідства). — ISBN 5-345-00307-6.] Беларускае кафлярства. Мн., 1993. Манументальнае дойлідства Беларусі XI—XVIII стагоддзяў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн., 2001. ISBN 985-6305-29-2. Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнаграфічных межах. 2-е папраўл. выд. Мн., 2013. ISBN 978-985-7057-78-8 (на бел. і англ. мовах). Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі. Мн., 2015. ISBN 978-985-18-3583-2. Гісторыя Расіі. Нарысы (з Л. Баршчэўскім, А. Хадыкам). Мн., 2018. ISBN 978-985-23-0012-4.
Артыкулы Историко-архитектурные исследрвания и реставрация Лидского замка / С. Г. Багласов, О. А. Трусов // Вопросы архитектуры Литовской ССР = LIETUVOS TSR ARCHITEKTUROS KLAUSIMAI / Литов. НИИ строительства и архитектуры. Т. 7. Вып. 2. — Вильнюс: Мокслас, 1981. — 126, c.: ил. Сенніцкі могільнік / А. Егарэйчанка, А. Трусаў // Помнік гісторыі і культуры Беларусі. — 1977. — № 2. — С. 21—23: іл. Невядомыя беларускія дзяржавы // Наша Слова. № 661, 662, 663, 773, 820, 822.
Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях
Трусаў, А. А. Лідскі замак / А. А. Трусаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, c. — С. 15—16. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Крыніцы
Літаратура
Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь. Дванаццатае скліканне. — Мн., 1992; Архітэктура Беларусі. — Мн., 1993. — С. 606; Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн., 1993. — С. 614; Беларусь. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 706;
Спасылкі
Трусаў А. А. // на pawet.net
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Члены БСДГ Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы Катэгорыя:Дэканы факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага