right|thumb|266x266px|Пахавальня Яна Сабескага ў крыпце Святога Леанарда. Крыпта Святога Леанарда размяшчаецца пад Саборам Святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве. З'яўляецца помнікам раманскай архітэктуры. Крыпта была пабудавана ў XI стагоддзі (каля 1038-1039-х гадоў) па распараджэнні караля Казіміра I, які перанёс у горад сваю рэзідэнцыю.

У канцы XI стагоддзі пачаліся будаўнічыя працы над саборам пад назвай ‘Hermanowska’. Верагодна, што фундатарам гэтага праекта быў Уладзіслаў I Герман. Сабор быў асвячоны ў 1142 годзе. Пра гэта збудаванне вядома мала: яго выява маецца на адной з пячатак XIII стагоддзя. Фрагменты яго захаваліся да нашых дзён — гэта падмуркі Гадзіннікавай вежы, ніжняя частка сцен вежы «Сярэбраных звонаў» і падземная крыпта Св. ЛеанардаСавицкая В. И. Краков. Серия: Города и музеи мира. М. Искусство 1975 г. 216 с., ил.

У 1118 годзе ў ёй быў пахаваны біскуп Маўрый, хоць пазней з яго магілы былі выняты патэна і пацір.

Архітэктура Крыпту Св. Леанарда, пабудаваную з велізарных, старанна абчасаных каменных блокаў, адрознівае строгая і ясная манументальнасць. Крыпта падзелены тры нефы васьмю кароткімі калонамі з грубымі базамі і надзвычай лаканічнымі па формах, паўкруглымі капітэлямі. На калоны абапіраюцца магутныя крыжовыя скляпенні, значнасць значнасць і цяжар якіх падкрэсліваюцца папружнымі аркаміИскусство Польши.

Алтар быў выкананы ўжо ў XIX стагоддзі па праекце Віяле ле Дзюка.

Пахаванні У склепе пахаваны шматлікія польскія каралі і вядомыя гістарычныя дзеячы. Міхаіл Карыбут Вішнявецкі — кароль Рэчы Паспалітай Ян III Сабескі — кароль Рэчы Паспалітай і камандуючы польскай арміяй падчас Венскай бітвы Марыя Казіміра — каралева Рэчы Паспалітай і жонка Яна III Сабескага Юзаф Панятоўскі — князь Польшчы і маршал Францыі Тадэвуш Касцюшка — генерал, рэвалюцыянер і брыгадны генерал арміі ЗША ў час Вайны за незалежнасць Уладзіслаў Сікорскі — прэм'ер-міністр польскага ўрада ў выгнанні і вярхоўны галоўнакамандуючы Узброеных сіл Польшчы Папа Рымскі Ян Павел II правёў сваю першую імшу на алтары ў крыпце Святога Леанарда 2 лістапада 1946 года, праз адзін дзень пасля яго пасвячэння ў святары.

Спасылкі

Royal tombs of the Wawel Cathedral in Krakow (англ.)

Катэгорыя:Вавель Катэгорыя:З’явіліся ў XI стагоддзі Катэгорыя:XI стагоддзе ў Кракаве