А́ўгуст Петэравіч Ві́йра (; , , каля Тарту, Эстонія — , Тарту) — эстонскі тэатральны дзеяч, рэжысёр, дырыжор; заснавальнік эстонскага музычнага тэатра. Біяграфія У 1878—1903 гадах кіраўнік эстонскай тэатральнай трупы «Ванемуйнэ». Пад яго кіраўніцтвам у 1883 годзе пастаўлены першы музычны спектакль на эстонскай мове — опера «Прэцыёза» К. М. Вебера. Сярод іншых пастановак: аперэты «Карневільскія званы» Р. Планкета (1885), «Цыганскі барон» І. Штрауса (1889), опера «Іосіф у Егіпце» Э. Мегюля (1899); творы эстонскай драматургіі — «Вар’яцтва Муру Міку» (1880) і «Адстаўны салдат» (1886) Ю. Кундзера, «Гэтакі мульк» Л. Койдулы (1884), п’есы класікаў, у т.л. Вальтэра, Мальера, У. Шэкспіра і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Эстоніі Катэгорыя:Постаці тэатра «Ванемуйнэ» Катэгорыя:Дырыжоры Эстоніі