Чабачок амурскі (Pseudorasbora parva) — рыба сямейства карпавых атрада карпападобных.

Пашырана ў басейнах Амура, у Кітаі, Карэі, Японіі, на Тайвані; сустракаецца таксама ў сажалкавых гаспадарках Еўропы і Сярэдняй Азіі.

Даўжыня да 11 см. На целе буйная луска, у верхняй частцы цела на лускавінках цёмны абадок. Уздоўж бакоў цела вузкая цёмная паласа. Рот маленькі, верхні, папярочны.

Корміцца ракападобнымі і лічынкамі хіранамід.

Літаратура

Катэгорыя:Карпавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1846 годзе