Лапухо́ва — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км паўночны ўсход ад горада Паставы, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кадукі, у басейне ракі Галбіца.

Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.

Размешчана сярод балота, парослага хмызняком. Схілы катлавіны невыразныя. Выцякае ручай у раку Паловіца. Істотна зарастае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна