Універсітэт Земельвайса () — найстарэйшая медыцынская навучальная ўстанова Венгрыі.
Гісторыя Заснаваны ў 1769 годзе як медыцынскі факультэт Трнаўскага ўніверсітэта (пазней — Будапешцкага ўніверсітэта).
У 1951 годзе на базе медыцынскага факультэта Будапешцкага ўніверсітэта быў арганізаваны Будапешцкі медыцынскі ўніверсітэт.
У 1969 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя вядомага венгерскага ўрача і прафесара ўніверсітэта Ігнаца Земельвайса (1818—1865). Навучальная ўстанова пачала называцца Медыцынскім універсітэтам Земельвайса.
У студзені 2000 года адбылося аб'яднанне Медыцынскага ўніверсітэта Земельвайса з Універсітэтам навук аб здароўі Імрэ Хайнала і Універсітэтам фізічнага выхавання. Аб'яднаны ўніверсітэт атрымаў назву Універсітэта Земельвайса.
Факультэты Агульнай медыцыны Фармакалогіі Стаматалогіі Фізічнага выхавання і спорту Дзяржаўнай службы аховы здароўя
Выкладанне вядзецца на трох мовах — венгерскай, нямецкай (з 1983 года) і англійскай (з 1989 года).
Спасылкі
Гісторыя Універсітэта Земельвайса на афіцыйным сайце Факты і лічбы Факультэты
Катэгорыя:Універсітэты Будапешта Катэгорыя:Медыцынскія ўніверсітэты Катэгорыя:З’явіліся ў 1769 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе Катэгорыя:1951 год у Будапешце Катэгорыя:1769 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Будапешце