Антон Шэпелеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Орша».

Клубная кар’ера З 2007 года пачаў гуляць за дубль магілёўскага «Дняпра». У 2009—2010 гадах гуляў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года вярнуўся ў Магілёў, зноў стаў гуляць за дубль, пры гэтым часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе.

Па выніках сезона 2011 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Антон перабраўся ў першалігавую «Смаргонь», а праз год апынуўся ў «Хіміку». У ліпені 2014 года вярнуўся ў Вышэйшую лігу, падпісаўшы кантракт з «Дняпром» да 2017 года. У «Дняпры» знаходзіўся на лаўцы запасных і не здолеў выратаваць каманду ад чарговага вылету ў Першую лігу. У сезоне 2015 у Першай лізе трывала гуляў у аснове магіляўчан.

У лютым 2016 года разарваў пагадненне з магілёўскім клубам і далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Дняпро», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, але пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў часам заставацца на лаўцы запасных.

У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў», аднак не меў трывалага месца ў складзе каманды, часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў смалявіцкі клуб.

У жніўні 2019 года папоўніў склад гомельскага «Лакаматыва», дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года зноў далучыўся да «Дняпра». Замацаваўся ў складзе і стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2020 дапамог «Дняпру» перамагчы ў Другой лізе. З чэрвеня па верасень 2021 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб.

У лютым 2022 года стаў іграком пінскай «Хвалі». Замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы пінчукоў. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам, у снежні 2023 года падоўжыў пагадненне яшчэ на год. У ліпені 2024 года пакінуў «Хвалю» і неўзабаве далучыўся да «Оршы».

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2007 Д1 Дняпро 1 0 2008 дубль Дняпро 25 2 2009 Д2 Ведрыч-97 25 0 2010 (1) Д2 Ведрыч-97 15 0 2010 (2) Д1 Дняпро 3 0 2011 Д1 Дняпро 4 0 2012 Д2 Смаргонь 24 2 2013 Д2 Хімік 28 2 2014 (1) Д2 Хімік 12 0 2014 (2) Д1 Дняпро 4 0 2015 Д2 Дняпро 28 2 2016 (1) Д1 Дынама 15 0 2016 (2) Д2 Дняпро 11 2 2017 Д1 Дняпро 16 2 2018 Д1 Дняпро 21 2 2019 (1) Д2 Смалявічы 7 1 2019 (2) Д2 Лакаматыў 14 0 2020 Д3 Дняпро 23 1 2021 Д2 Дняпро 18 2 2022 Д2 Хваля 21 4 2023 Д2 Хваля 27 4 2024 (1) Д2 Хваля 8 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша