Здэ́нек Не́едлы (; , г. , Чэхія — , ) — чэхаславацкі гісторык культуры, грамадскі дзеяч. Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1907). Замежны член-карэспандэнт АН СССР (1947), шэрагу іншых замежных акадэмій навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі 1951.
Біяграфія Скончыў Карлаў універсітэт у Празе ў 1899 годзе, у 1909—1939 гг. выкладаў у ім. Ініцыятар заснавання ў 1925 годзе і старшыня «Таварыства культурнага і эканамічнага збліжэння з Новай Расіяй». Адзін з кіраўнікоў створанай у 1930 арганізацыі савецка-чэхаславацкай дружбы «Саюз сяброў СССР». Змагаўся супраць пагрозы фашызму і вайны.
У 1939 годзе эмігрыраваў у СССР. У 1939—1945 гг. прафесар Маскоўскага ўніверсітэта і навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН СССР.
З 1945 года прафесар Карлава ўніверсітэта. У 1945—1953 гг. на міністэрскіх пасадах, у 1953 намеснік прэм'ер-міністра, потым член урада (міністр без партфеля) Чэхаславакіі. Заснавальнік і з 1952 года прэзідэнт Чэхаславацкай АН. Старшыня Саюза чэхаславацка-савецкай дружбы, з 1945 года Славянскага камітэта Чэхаславакіі.
Навуковая дзейнасць Аўтар манаграфій пра Б. Сметану, З. Фібіха, даследаванняў па гісторыі чэшскіх гусіцкіх песень, прац па гісторыі чэшскага і іншых славянскіх народаў, чэхаславацкай культуры, гісторыі музыкі, па эстэтыцы, выяўленчым і тэатральным мастацтве.
Дачыненні з Беларуссю У 1920-я г. ў Празе выступаў на літаратурных вечарах, прысвечаных Я. Купалу, Я. Коласу, Ц. Гартнаму, з лекцыямі і дакладамі пра Беларусь, беларускую народную песню. У 1925 годзе сустракаўся ў Празе з Я. Купалам і М. Чаротам, у 1927 годзе прыязджаў у Мінск. З 1939 года намеснік старшыні Усеславянскага камітэта, працаваў разам з Я. Купалам, Я. Коласам, К. Крапівой, М. Лыньковым. Аўтар артыкулаў пра Беларусь, яе гісторыю і культуру: «Беларусы» (1927), «БССР» (1929), «Нашы блізкія сябры», «Прывітанне беларусам» (абодва 1944). Падпісаў «Пратэст чэхаславацкіх інтэлігентаў» (1927) супраць расправы над Беларускай сялянска-работніцкай грамадой.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ Катэгорыя:Рэдактары паводле алфавіта Катэгорыя:Рэдактары Чэхаславакіі Катэгорыя:Рэдактары часопісаў Катэгорыя:Члены Чэхаславацкай АН Катэгорыя:Міністры Чэхаславакіі Катэгорыя:Дэпутаты Нацыянальныя сходы Чэхаславакіі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Члены Саюза кампазітараў СССР Катэгорыя:Постаці музыказнаўства XX стагоддзя Катэгорыя:Музыказнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Постаці чэхаславацкага музыказнаўства Катэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі Чэхіі Катэгорыя:Постаці чэхаславацкай гістарыяграфіі Катэгорыя:Постаці літаратуразнаўства XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Постаці чэхаславацкага літаратуразнаўства Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі