Аляксандр Міхал Сапега ( — ), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік роду Сапегаў, сын Казіміра Леана Сапегі. Абозны ВКЛ у 1748—1750, генерал-маёр (1750), падскарбі дворны літоўскі ў 1750—1754, ваявода полацкі ў 1754—1775, гетман польны ВКЛ у 1762—1775, канцлер літоўскі з 1775. Бацька Францішка Сапегі.
Біяграфія Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Любартаве. 3 1746 года неаднаразова выбіраўся ў сойм. Таемна падтрымліваў Барскую канфедэрацыю, хоць быў лаяльным да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і расійскай улады. Непрыхільна сустрэў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. У 1792 годзе па прапанове караля далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі і быў абраны яе маршалкам у ВКЛ, пасля чаго засядаў з кіраўніцтвам канфедэрацыі ў Гродне.
Збіраў кнігі, рукапісы. Валодаў Высокім, Друяй, Зэльвай, Старым і Новым Быхавам, Дзярэчынам, Луннам і інш.
Літаратура
Аляксандр Міхал Катэгорыя:Канцлеры вялікія літоўскія Катэгорыя:Гетманы польныя літоўскія Катэгорыя:Ваяводы полацкія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма