Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Жабінка Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камсамольскай.
Гісторыя
Пабудавана ў 1885 годзе з дрэва.
Архітэктура Помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем утрыраваных форм класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прытвора, бабінца, асноўнага зруба, пяцісценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. чатырохсхільны пакаты дах завершаны васьмігранным барабанам з гранёным паўсферычным купалам. Такі ж купал завяршае чацверыковую званіцу над бабінцам. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны стылізаванымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Арачныя аконныя праёмы акаймаваны руставанымі архівольтамі, фрыз вырашаны поясам гарадкоў.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Жабінка Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1885 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі