Caucasotachea vindobonensis, раней Cepaea vindobonensis — від малюскаў сямейства .

Назва

Відавы эпітэт атрымаў ад старажытнага кельцкага паселішча Віндабона, цяпер вядомае як Вена, сталіца Аўстрыі. Назва адлюстроўвае геаграфічную сувязь віду з рэгіёнам, дзе ён упершыню апісаны. Аднак, цяпер від класіфікуецца як Caucasotachea vindobonensis, бо малекулярныя даследаванні паказалі, што ён не мае цеснай сувязі з родам .

Біялагічнае апісанне

Ракавіна шарападобна-ваўчкападобная, з больш высокім, амаль канічным завітком, складзена 5-5,5 выпуклымі абаротамі. Апошні абарот крыху шырэйшы за перадапошні, да вусця моцна і крута, але не раптоўна, апушчаны. Афарбоўка белая ці шэрая, часам з жаўтаватым або карычневым адценнем. Рысунак амаль заўсёды ўтвораны 5 стужкамі: 1-я і 2-я стужкі вузкія і святлейшыя за астатнія (2-я часта вельмі вузкая ці яе няма); астатнія тры стужкі шырокія; самая шырокая стужка размяшчаецца на сярэдзіне ніжняга боку апошняга абароту.

Адметна, што для гэтага віду характэрны поліхраматызм — існаванне некалькіх каляровых разнавіднасцяў, у гэтым выпадку двух. Вылучаюць нармальную форму (пяць цёмных палос на светлым фоне ракавіны і цёмная нага) і форма pallescens (пяць светла-карычневых палос і светлая нага). Часцей за ўсё ў адной папуляцыі сустракаюцца асобіны і з той, і з другога формай.

Вышыня ракавіны 17-20 мм, дыяметр 20-24 мм.

Наогул від менш паліморфны за і . Пятая паласа праходзіць вельмі блізка ад пупка — бліжэй, чым у іншых відаў.

Арэал

Від сустракаецца ў шэрагу краін, у тым ліку Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Літве, Малдавіі, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Украіне, БеларусіК. В. Земоглядчук. Видовой состав наземных моллюсков Беларуси .

Засяляе рэдкалессе раўнінных тэрыторый, лясоў пазбягае. Жыве на добра праграваных травяністых схілах і ў хмызняках.

Катэгорыя:Геліцыды Катэгорыя:Малюскі Еўропы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1821 годзе