Anyphaena accentuata — адзін з нешматлікіх еўрапейскіх відаў павукоў сямейства Anyphaena accentuata на сайце Фаўна Беларусі .
Біялагічнае апісанне
Самка даўжынёй ад 4,5 да 8,5 мм, самец ад 4 да 6,5 мм. Самец і самка падобныя, але яе афарбоўка значна больш яркая, а ногі даўжэйшыя.
Арэал
Шырока распаўсюджаны ў Еўропе, ад Партугаліі да Скандынавіі, ад Расіі да Міжземнаморскага рэгіёну. У тым ліку сустракаюцца ў Беларусі.
Лад жыцця
Гэтыя павукі жывуць на дрэвах і хмызняках у лісці і парастках, дзе і палююць на працягу ночы на дробных насякомых (двухкрылых, тлю). Любіць вільгацьR. Braun: Das Sexualverhalten der Krabbenspinne Diaea dorsata (F.) und der Zartspinne Anyphaena accentuata (Walck.) als Hinweis auf ihre systematische Eingliederung. Zool. Anz. 160, 1958: S. 119—134.. Самкі з’яўляюцца актыўнымі аж да восені, а затым знаходзяць прытулак у розных хованках блізка да зямлі.
Спарванне адбываецца ў пачатку лета. Пры гэтым самцы прыцягваюць самак гукам і вібрацыяй, якую ствараюць шляхам частых націскаў брушкам аб паверхню ліста. Коканы, напоўненыя яйкамі, самкі хаваюць у згорнутым лісці і доўгі час ахоўваюць.
Галерэя
Літаратура
: Kosmos Atlas Spinnentiere Europas. 3. Aufl., 2006. Kosmos, Stuttgart, ISBN 978-3-440-10746-1. : Fauna von Deutschland. Quelle & Meyer Verlag, Heidelberg 1969.
Спасылкі
Anyphaena accentuata на сайце Фаўна Беларусі
Катэгорыя:Аранеаморфныя павукі