Ві́шкі (, , традыцыйная беларуская назва — Вышкі) — пасёлак у Даўгаўпілскага края Латвіі. Цэнтр воласці. Насельніцтва на 2020 год — 187 чалавек. Знаходзяцца за 228 км ад Рыгі, на рацэ Дубне і Вышкаўскіх азёрах. Чыгуначная станцыя на лініі Рэзэкнэ — Даўгаўпілс. Аўтамабільная дарога на Ніцгале.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім Упершыню Вышкі ўпамінаюцца ў XVI ст. У 1561 або 1562 годзе яны перайшлі ў валоданне Моглаў. У 1621 годзе тут збудавалі першы драўляны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Вышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзвінскім павеце Віцебскай губерніKrzywicki J. Wyszki // S. 147.. У другой палове XIX ст. існавалі аднайменнае мястэчка і 2 вёскі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Вышкі занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Вышкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР С. 20.. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1926 годзе тут пачала працаваць эканамічная школа.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 год — 956 чал., з іх 160 каталікоў і 668 іўдзеяў XX стагоддзе: 1914 год — 1200 чал. XXI стагоддзе: 2015 год — 222 чал.; 2020 год — 187 чал.

Славутасці Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1908—1915) Могілкі іўдзейскія

Страчаная спадчына Сінагога Сядзіба Моглаў (XIX ст.)

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Латвіі Катэгорыя:Даўгаўпілскі край