Тэрмін лічбавы грамадзянін выкарыстоўваецца для апісання асоб, якія ужываюць інфармацыйныя тэхналогіі ў персанальных, грамадскіх і палітычных мэтах. Іншае азначэнне лічбавых грамадзян — «тыя, хто рэгулярна і эфектыўна выкарыстоўвае інтэрнэт».Mossberger, Karen. «Digital Citizenship — The Internet, Society and Participation» By Karen Mossberger, Caroline J. Tolbert, and Ramona S. McNeal. 23 Nov. 2011. ISBN 978-0819456069 Лічбавы грамадзянін павінен мець дастаткова навыкаў і ведаў для карыстання інтэрнэтам праз камп’ютары, мабільныя тэлефоны і іншыя прылады для ўзаемадзеяння з прыватнымі і публічнымі арганізацыямі.
Лічбавыя грамадзяне інтэнсіўна выкарыстоўваюць інфармацыйныя тэхналогіі: ствараюць блогі, камунікуюць ў сацыяльных сетках, каментуюць на вэб-сайтах. Можна сказаць, што лічбавае грамадзянства пачынаецца, калі чалавек заводзіць сабе электронную пошту, размяшчае фота анлайн або штосьці купляе праз інтэрнет.
Развітыя краіны ствараюць новыя магчымасці лічбавымі сродкамі. Напрыклад, анлайн можна атрымаць звесткі аб зменах у заканадаўстве або палітычных кандыдатах, зарэгістраваць набыты аўтамабіль, стварыць падаткавую справаздачу ці нават прагаласаваць на выбарах. Адсутнасць доступу да лічбавых сэрвісаў — так званая лічбавая няроўнасць — можа быць сур’ёзнай перашкодай для пэўных сацыяльных груп і прыводзіць да сацыяльнай ізаляцыі і эканамічнай стагнацыі.
Размеркаванне па ўзросце
Даследаванне 2003 года паказала, што падлеткі і моладзь праводзяць больш часу ў інтэрнэце, чым за праглядам тэлебачання.«Youth Spend More Time on Web than TV:Study », Reuters, 24 July 2003, Retrieved 4 Dec. 2003 Лічбавая моладзь можа разглядацца як тэставы рынак для наступных пакаленняў кантэнта і сэрвіса. Такія сайты як Myspace і Facebook раней былі асноўным местам для камунікацыі і узаемадзеяння сярод моладзі. З цягам часу большую папулярнасць сярод моладзі набылі такія платформы як Snapchat, Instagram, YouTube і TikTok. Некаторыя даследванні сцвярджаюць, што падлеткі знаходзяцца анлайн да 9 гадзін штодзённа і большая частка гэтага часу выкарыстоўваецца ў сацыяльных сетках праз мабільныя тэлефоны.
Дзевяць элементаў лічбавага грамадзянства
Паводле digitalcitizenship.net да дзевяці элементаў лічбавага грамадзянства адносяцца:Nine Themes of Digital Citizenship , digitalcitizenship.net
Лічбавы доступ. Гэта першы крок да таго, каб стаць лічбавым грамадзянінам. Аднак з-за сацыяльна-эканамічнага статуса, тэрыторыі пражывання і іншых перашкодаў некаторыя людзі не маюць доступу ў інтэрнэт. Апошнім часам школы і бібліятэкі прапануюць лічбавы доступ праз камп’ютары ў цэнтрах супольнасці або адкрытых лабараторыях. Гэты пункт больш за ўсё асацыюецца з лічбавай няроўнасцю.Digital Citizenship in Schools — Excerpt Лічбавая камерцыя. Гэта здольнасць карыстальнікаў прызнаваць, што шмат эканомікі рэгулюецца анлайн. Гэта таксама звязана з разуменнем небяспек і перавагаў анлайн пакупак, выкарыстоўваючы крэдытныя карткі і падобнае. Побач з перавагамі і законнай дзейнасцю існуюць небяспечныя актыўнасці як азартныя гульні, наркагандаль і іншае. Лічбавыя камунікацыі. Лічбавая граматнасць. Лічбавы этыкет. Лічбавыя законы. Лічбавыя правы і адказнасці. Лічбавае здароўе. Лічбавыя грамадзяне павінны ведаць аб фізічным стрэсе падчас выкарыстання інтэрнэту, што залішняя залежнасць ад інтэрнэту можа прывесці да пагаршэння зроку, галаўнога болю, праблемам са стрэсам і інш. Лічбавая бяспека. Гэта азначае, што грамадзяне павінны прымаць меры для ўласнай бяспекі, выкарыстоўваючы складаныя паролі, антывірусную ахову, бэкап даных і іншае.
Гл. таксама Электронная дэмакратыя
Катэгорыя:Тэхналогіі ў грамадстве Катэгорыя:Лічбавыя тэхналогіі Катэгорыя:Інтэрнэт-арганізацыі Катэгорыя:Інфармацыйная рэвалюцыя Катэгорыя:Лічбавая няроўнасць