Катажы́на Бо́нда (; нар. 30 лістапада 1977, Гайнаўка, Падляскае ваяводства, Польшча) — польская пісьменніца-дакументалістка беларускага паходжання, журналістка і сцэнарыстка. Займаецца крымінальнай тэматыкай.
Біяграфія Скончыла школу і Беларускі ліцэй у Гайнаўцы. Яшчэ ў школе зацікавілася журналістыкай, публікавалася ў мясцовым перыядычным друку. У 1998−2004 гадах вывучала журналістыку ў Варшаўскім універсітэце, скончыла курсы сцэнарыстаў у Лодзскай вышэйшай кінашколе, пасля 12 гадоў працавала журналісткай у выданнях «Super Express», «Newsweek Polska», «Wprost», «TVP S.A.», «Miesięcznik Zdrowie», «Naj», «Express Wieczorny» і «Kurier Podlaski». Выкладае ў школе літаратурнай творчасці ў Варшаве, стварае ўласную школу і партал пра пісьменніцтва.
Творчасць У 2007 выдала дэбютную крымінальную аповесць «Sprawa Niny Frank», якая была добра прынятая крытыкамі і намінаваная на Узнагароду Вялікага калібру, а таксама атрымала ўзнагароду «Дэбют года» ад выдавецтва «Media Express».
Катажына Бонда ўвяла ў польскую крымінальную літаратуру новы тып дэтэктыва — паліцэйскага псіхолага Губерта Мэера, персанаж, які з’яўляецца ў творах «Sprawa Niny Frank» (2007), «Tylko martwi nie kłamią» (2010) і «Florystce» (2012). Таксама напісала дакументальныя творы «Polskie morderczynie» (2008) і «Zbrodnia niedoskonała» (2009, з Багданам Ляхам).
У 2015 годзе раман «Okularnik» («Акулярнік») атрымаў узнагароду Bestseller Empiku 2015 у катэгорыі польская літаратура. Падзеі дэтэктыва адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада Рамуальда Райса «Бурага». Раман перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў, на беларускую мову яго пераклаў Анатоль Брусевіч.
Бібліяграфія Sprawa Niny Frank (2007) Polskie morderczynie (2008) Zbrodnia niedoskonała (2008) Tylko martwi nie kłamią (2010) Dziewiąta runa (2011) змененае выданне Sprawy Niny Frank Florystka (2012) Cztery żywioły Saszy Załuskiej (крымінальная тэтралогія) Pochłaniacz (2014) Okularnik (2015) Lampiony (неапублікаваны) Czerwony pająk (неапублікаваны) Maszyna do pisania. Kurs kreatywnego pisania (2015)
Беларускія пераклады Акулярнік: [раман] / Катажына Бонда; пер. з пол. А. А. Брусевіча. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2019. — 754 с. ISBN 978-985-7210-17-6
Зноскі
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Пісьменніцы Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі