Сяргей Шаўчук (нар. , Тэафіпаль) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Дружба» з Мырыўкі.

Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР горада Цярнопаля і ДЮФШ «Дынама» (Кіеў) імя Валерыя Лабаноўскага. У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе за розныя каманды правёў 74 матчы, вызначыўся 34 галамі.

5 красавіка 2007 года дэбютаваў за «Дынама-2» у хатнім матчы Першай лігі чэмпіянату Украіны супраць ужгарадскага «Закарпацця» (0:2). У 2007 годзе тройчы выходзіў на поле ў першынстве дублёраў, у сезоне 2007/08 таксама сыграў 12 матчаў у Другой лізе ў складзе «Дынама-3», забіў 1 гол.

Пасля атрымання статусу свабоднага агентаТотальна чистка молоді «Динамо», у ліпені 2013 года падпісаў кантракт з луцкай «Валынню»Новачок «Волині» — Сергій Шевчук , але не правёў за яе ніводнага матча ў аснове.

Падчас зімовага трансфернага акна 2013/14 пераехаў у чэмпіянат Літвы. Выступаў за «Бангу», пасля яе вылету з A Лігі па выніках сезона 2014 перайшоў у «Шаўляй». Улетку 2015 года папоўніў склад «Тракая», з якім заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату Літвы.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Віцебск» і неўзабаве падпісаў кантрактШевчук подписал контракт с «Витебском», Лебедев, Тихоновский, Ясинский и Давидович приглашены на просмотр. Пачатак чэмпіянату прапусціў з-за траўмы, улетку вярнуўся ў стартавы склад віцебскага клуба, але ў канцы сезона страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск»Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду.

У ліпені 2017 года стаў іграком латвійскага клуба «Ліепая»Пополнение для Лиепаи, пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017. У маі 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі Украіны «Аграбізнес», а ў сакавіку 2019 года перабраўся ў «Чайку» з Пэтрапаўліўскай Баршчагіўкі, дзе гуляў да канц сезона 2020/21. Са жніўня 2021 года стаў выступаць за «Дружбу» з Мырыўкі ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці.

Міжнародная кар’ера Выклікаўся ў юнацкія зборныя Украіны пачынаючы з 15-гадовага ўзросту. Дэбют у футболцы зборнай адбыўся 28 студзеня 2006 года ў матчы зборнай Украіны (да 16 гадоў) супраць румынскіх аднагодкаў (перамога 4:0).

У складзе юніёрскай зборнай Украіны — чэмпіён Еўропы 2009. Падчас фінальнай часткі чэмпіянату, якая праходзіла ў Данецку і Марыупалі, удзельнічаў ва ўсіх пяці матчах украінскай каманды. У апошнім матчы групавога этапу турніру вызначыўся выніковай перадачай, з якой Сяргей Рыбалка забіў пераможны гол сустрэчы, вывеўшы зборную Украіны ў паўфінал спаборніцтваў.

Дасягненні Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (да 19 гадоў): 2009 Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2015 Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі: 2017 Уладальнік Кубка Латвіі: 2017 Пераможца Другой лігі Украіны: 2017/18

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Чайка Пэтрапаўліўска Баршчагіўка Катэгорыя:Ігракі ФК Аграбізнес Валачыск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліепая Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Рыцярэй Катэгорыя:Ігракі ФК Шаўляй Катэгорыя:Ігракі ФК Банга Гаргждай Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў