Леандра Габрыэль Торэс (; нар. , , правінцыя Мендоса, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца мексіканскага клуба «Аахака».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Ньюэлс Олд Бойз» з Расарыа, у асноўнай камандзе якога дэбютаваў 5 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Індэпенд’ентэ». Спачатку не меў стабільнага месца ў аснове, а ў сезоне 2008, пры трэнеры Фернанда Гамбаа, стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. На наступны год, пры трэнеры Раберта Сенсіні, стаў пераважна выхадзіць на замену, і ўлетку 2009 года на правах арэнды стаў іграком клуба «Гадой-Крус». Улетку 2010 перайшоў у арэнду ў эквадорскі «Эмелек», дзе трэнерам стаў Хорхэ Сампаолі. У складзе «Эмелека» выступаў у Кубку Лібертадорэс. Пасля зыходу з клуба Сампаолі застаўся ў складзе, але за паўгады правёў толькі 5 матчаў.

Пасля вяртання ў «Ньюэлс Олд Бойз» не меў месца ў аснове, таму планаваў вярнуцца ў Эквадор, у клуб «Дэпартыва» Куэнка, але пераход не адбыўся. У пачатку 2013 года канчаткова пакінуў клуб з Расарыа, каб стаць іграком чылійскага «Сант’яга Уондэрэрс», дзе трывала гуляў у аснове. 2014 год пачаў у тайландскім клубе «Бурырам Юнайтэд», але правёў толькі тры матчы, пасля чаго вярнуўся ў Чылі, выступаў у другім дывізіёне за «Какімба Уніда», які пакінуў улетку 2015 года.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Белшына»На просмотр в «Белшину» прибыли четыре аргентинца і неўзабаве падпісаў кантракт з бабруйчанаміАргентинцы Торрес, Самарьян и Сарагоса стали игроками "Белшины. Здолеў стаць асноўным іграком бабруйчан. У ліпені 2016 года перайшоў у іншы беларускі клуб — брэсцкае «Дынама»Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо", дзе таксама замацаваўся ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы. У сезоне 2017 з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі, быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне.

У студзені 2018 года стаў іграком мексіканскага клуба «Атлетыка Сан-Луіс»Леандро Торрес сменил брестское "Динамо" на мексиканский "Атлетико". У Апертуры 2018 разам з камандай атрымаў перамогу ў другім дывізіёне, у фінальным матчы 3 снежня забіўшы гол у браму «Дарадаса» (выніковы лік 4:2).

У ліпені 2019 года перабраўся ў іншы мексіканскі клуб — «Тампіка Мадэра». У ліпені 2021 года стаў іграком «Аахакі».

Міжнародная кар’ера У 2006 годзе выступаў за моладзевую зборную Аргенціны.

Дасягненні Уладальнік Каралеўскага Кубка Кора: 2014 Уладальнік Кубка Беларусі: 2017 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2017 Пераможца Асенса MX: 2018 (а)

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі ФК Аахака Катэгорыя:Ігракі ФК Тампіка Мадэра Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Сан-Луіс Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Какімба Уніда Катэгорыя:Ігракі ФК Бурырам Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Сант’яга Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз Катэгорыя:Ігракі ФК Эмелек Катэгорыя:Ігракі ФК Гадой-Крус