Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч (нар. , Жыткавічы, Гомельская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання ад Калінкавіцкай выбарчай акругі № 43.
Біяграфія Скончыў БДУ, юрыст. Працаваў работнікам раённай Жыткавіцкай загатканторы, вадзіцелям Жыткавіцкага райвыканкама, памочнікам пракурора Нараўлянскага раёна, пракурорам аддзела агульнага нагляду пракуратуры Гомельскай вобласці, пракурорам Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Жанаты, мае сына і дачку.
У Палаце прадстаўнікоў Член дэпутацкага аб'яднання «За саюз Украіны, Беларусі і Расіі» («ЗУБР»). Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі ПП НС РБ 2-га склікання па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.
Спасылкі Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання