Iван Альгімонтавіч Гальшанскі, у хрышчэнні Пётр (зг. з 1379 — ) — вялікалітоўскі арыстакрат, найбліжэйшы радца вялікага князя літоўскага Вітаўта. Фактычны пачынальнік роду князёў Гальшанскіх.

Біяграфія

Сын князя Альгімонта з Гальшан. Актыўны прыхільнік Вітаўта ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Першы раз гэта адбылося ў 1382 годзе, калі Вітаўт уцёк з вязніцы Ягайлы, за што апошні канфіскаваў землі Івана. Тым не менш, некалькімі гадамі пазней Іван падарыў Ягайлу залаты пояс і атрымаў свае ўладанні назад. Другі раз Іван суправаджаў Вітаўта ў выгнанні ў 1390 годзе падчас грамадзянскай вайны 1389—1392 гадоў.

У 1390 годзе ўзначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф’ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча. Набыццё Вітаўтам саюзніка на ўсходзе прымусіла Ягайлу пайсці на перамовы і падпісаць у 1392 годзе Востраўскае пагадненне.

3 1392 года адзін з набліжаных Вітаўта, уваходзіў у велікакняжацкую раду. 3 1396 года намеснік у Кіеве. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласці Глуск і Парэчча на Пцічы, Дубровіцкае княства на Гарыні (цяпер Украіна).

Будучы каталіком, заснаваў лацінскага абрадуTęgowski J. Przodkowie Zofii Holszańskiej, czwartej żony Władysława Jagiełły // Genealogia. Studia i materiały historyczne. 8, 1996. S. 27-45..

Пра высокае становішча Івана Гальшанскага ў Вялікім Княстве Літоўскім сведчыць яго месца сярод сведкаў Салінскага дагавора 1398 года і Віленска-Радамскай уніі.

Апошні раз згадваецца ў 1402 годзе, лічыцца, што памёр у тым самым годзе.

Сям’я

Быў жанаты з Агрыпінай (1350/2 — ?), дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча і сястрой Ганны, жонкі вялікага князя Вітаўта.

Дзеці:

Аляксандр Нялюб (каля 1364/6 — пасля 1406); Барыс (каля 1368—1399); Сямён Люты (каля 1370—1433) — намеснік у Ноўгарадзе Вялікім у 1422 годзе; Міхаіл (каля 1372—1433) — намеснік кіеўскі; Андрэй (каля 1374 — ?); Юліянія (1375—1448), у шлюбе 1) з князем карачаўскім Iванам Мсціславічам Хоцетам, 2) з 1418 з вялікім князем літоўскім Вітаўтам; Ганна, паводле адной з версій, была ў шлюбе з мазавецкім князем Баляславам III, але імаверным лічыцца, што Баляслаў быў жанаты з , дачкой князя і ўнучкай вялікага князя Альгерда.

Крыніцы

Літаратура Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. — S. 94-115. Tęgowski J. Przodkowie Zofii Holszańskiej, czwartej żony Władysława Jagiełły // Genealogia. Studia i materiały historyczne. 8, 1996. — S. 27-45. Jonynas, Ignas. «Alšėniškiai» // Vaclovas Biržiška (red.). Lietuviškoji enciklopedija I. Kaunas: Spaudos Fondas, 1933. P. 347—359. Lietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. Vytautas Spečiūnas (red.). Vilnius: Moklso ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 78. ISBN 5-420-01535-8. Edvardas Gudavičius. Jonas Alšėniškis. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. I (A-Ar). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2001. 629 psl. Stefan M. Kuczyński. Holszański Iwan Olgimuntowic… h. Hippocentaurus (zm. 1401) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961. — Tom IX/4, zeszyt 43. — S. 587—588. Polechow S., Butyrski M. Pieczęć kniazia Iwana Olgimuntowicza Holszańskiego // Inter Regnum et Ducatum. Studia ofiarowane Profesorowi Janowi Tęgowskiemu w siedemdziesiątą rocznicę urodzin. — Białystok, 2018. — S. 441—461.

Іван Альгімонтавіч Катэгорыя:Князі кіеўскія