Марцін Якаўлевіч Вячорка (, в. Бармуты, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Бярозаўскі раён — ) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Сакратар падпольнай ячэйкі КПЗБ. Вёў работу сярод моладзі в. Бармуты і навакольных вёсак супраць паланізацыі, за вызваленне з-пад польскага прыгнёту, агітаваў юнакоў не ўступаць у польскае войска, распаўсюджваў нелегальную літаратуру. Напярэдадні 1 мая 1932 года арыштаваны дэфензівай і закатаваны. Каб схаваць сляды злачынства, паліцыя інсцэніравала самазабойства, цела было павешана на дрэве ва ўрочышчы каля дарогі. Пахаванне Вячоркі вылілася ў вялікую дэманстрацыю. На радзіме на яго магіле пастаўлены помнік.
Літаратура
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)