Васьміканцовая зорка («знічка», «валошка») — зоркападобны цэнтральна-сіметрычны знак — элемент геаметрычнага арнаменту, які сустракаецца ў арнаментыцы раду народаў Усходняй, Паўночна-Усходняй і Паўночнай Еўропы.
Пашырэнне
Знак быў пашыраны ў народнай арнаментыцы славянаў — беларусаў, украінцаў (але значна радзей, чым у беларусаў, і тым часцей, чым далей на поўнач Украіны), рускіх (радзей, чым у ўкраінцаў, але даволі часта на поўначы Расіі, асабліва ў Наўгародскай вобласці); балтаў — літоўцаў, латышоў; скандынаваў — шведаў, нарвежцаў; фіна-уграў — эстонцаў, фінаў, карэлаў, марыйцаў, удмуртаў, мардвы, іншых фіна-уграў Паволжа, венграў.
У беларускай арнаментыцы такая зорка вышывалася, пераважна чырвонымі ніткамі, на рушніках, абрусах, мужчынскай і жаночай вопратцы ў Цэнтральнай Беларусі, Панямонні і інш.; часта выкарыстоўвалася ў ткацтве, вырабе рэчаў з саломкі, у ўпрыгожаннях яек-маляванак.
Значэнне У фіна-уграў арнаментальная васьміканцовая зорка азначала Месяц.
У беларусаў усведамленне знаку як азначэння Месяца было з цягам часу страчанаНа думку Я. Ю. Ленсу., і бліжэй да нашых часоў такая зорка азначала маці або чалавека або ўраджайПаводле працы М. Кацара «Беларускі арнамент», як працытавана ў (Ленсу 2007). Але ўсе гэтыя значэнні вытварыліся менавіта ад паняцця Месяца, на думку Ленсу., а Месяц азначаўся ромбам.
Паходжанне Існуюць дзве рэалістычныя версіі паходжання знаку — ад фіна-уграў і ад балтаў. Больш імавернай лічыцца думка пра ўзнікненне знаку васьміканцовай зоркі ў фіна-угорскіх плямёнаў, якія жылі ў раёне Волгі і Урала да іх рассялення ў паўночна-заходнім кірунку каля 1000 да н.э. і пра пазнейшае перайманне знаку суседнімі народамі — балтамі, і ад іх — скандынавамі, а пазней — і славянамі.
Літаратура Ленсу Я. Ю. Таямніцы беларускай хаты. — Мн. : Беларусь, 2007. — 167 с. : іл. ISBN 978-985-01-0744-2. С. 89—97.
Спасылкі
Катэгорыя:Сімвалы