Яўген Бярозкін (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Віцебск», пачаў кар’еру ў складзе фарм-клуба «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2013 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе стаў выступаць за дубль. У снежні стала вядома, што цікавасць да Бярозкіна стаў праяўляць маскоўскі «Спартак»17-летний полузащитник «Нафтана» Березкин может оказаться в структуре московского «Спартака», аднак Яўген застаўся ў Наваполацку.

У сезоне 2014 трывала выступаў за дубліруючы склад «Нафтана». 9 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4). У сезоне 2015 стаў часцей з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У сезоне 2016 стаў асноўным іграком навапалачан, прыняў удзел у 28 матчах чэмпіянату з 30.

1 снежня 2016 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭБерезкин перешел в БАТЭ. У першай палове сезона 2017 трывала гуляў у аснове барысаўчан, нярэдка выхадзіў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у чэрвені і ліпені адсутнічаў з-за траўмы. У сакавіку 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўскім клубамБерезкин продлил контракт с БАТЭ.

У сезоне 2020 страціў месца ў складзе і стаў зрэдку выхадзіць на замену. У жніўні 2020 года перайшоў у латвійскі клуб «Ліепая»БАТЭ объявил о переходе Березкина в «Лиепаю», дзе здолеў замацавацца ў стартавым складзе, у 2020 годзе выйграў Кубак Латвіі, на наступны год стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны.

У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»Футбол. Евгений Березкин подписал контракт с "Торпедо"-БелАЗом . Рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага «Кызыл-Жара».

Міжнародная кар’ера У 2014 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).

12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Новай Зеландыі (1:0).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2017, 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2020 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2021 Уладальнік Кубка Латвіі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 Д3 Віцебск-2 4 0 2013 дубль Нафтан 9 1 2014 Д1 Нафтан 1 0 2015 Д1 Нафтан 8 0 2016 Д1 Нафтан 28 2 2017 Д1 БАТЭ 23 0 2018 Д1 БАТЭ 13 2 2019 Д1 БАТЭ 17 2 2020 (1) Д1 БАТЭ 6 0 2020 (2) Д1 Ліепая 9 2 2021 Д1 Ліепая 25 3 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 28 3

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Ліепая Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Кызыл-Жар