Міхаіл Францавіч Кусцінскі (, маёнтак Завідзічы, , Віцебская губерня, Расійская імперыя (цяпер Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — ) — археолаг і краязнавец. З 1874 г. член (член-карэспандэнт з 1867 г.).
Біяграфія Скончыў Віленскі дваранскі інстытут і юрыдычны факультэт Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1852 г. пад уплывам свайго сябра па факультэце пачаў займацца раскопкамі. З 1855—1890 гг. вывучаў археалагічныя помнікі Віцебскай губерні, склаў яе археалагічную карту. Праз свайго сакурсніка па ўніверсітэце падтрымліваў сувязь з археолагамі Санкт-Пецярбурга і Масквы. Для Імператарскай Акадэміі мастацтваў зрабіў табліцу курганоў і гарадзішчаў па кожным павеце Віцебскай губерні. Упершыню ў Беларусі пачаў фатаграфаваць працэс раскопак, складаць фотатэку помнікаў старажытнасцей Віцебскай і суседніх губерняў. Першым у 1874 г. даследаваў , тэрыторыі ў вярхоўях Волгі, Заходняй Дзвіны, Дняпра. Вывучаў Барысавы камяні. Стварыў у Завідзічах музей, які прыцягваў увагу многіх археолагаў. У аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх захоўваюцца яго «Успаміны».
Міхаіл Кусцінскі быў аўтарам знакамітага фотаздымка «Беларускі дудар». Фотаздымак упершыню быў надрукаваны 11 чэрвеня 1904 года ў варшаўскім ілюстраваным тыднёвіку «Naokoło Świata». Выданне адзначае, што фотаздымкі фатографа-аматара М. Кусцінскага былі ўзнагароджаныя ў конкурсе, зладжаным рэдакцыяй. Фотаздымак шмат разоў перадрукоўваўся і выдаваўся. Сярод іншых, у форме паштоўкі яго выдала (1906—1914) беларускае выдавецтва ў Пецярбургу Загляне сонца і ў наша аконцаhttps://ethno.by/persanalii/534752238.
Працы [Доклад о раскопках курганов возле Черцов б. Лепельского пов.] // Труды Первого Археологического съезда в Москве, 1869 / изданы под редакцией гр. А. С. Уварова. Т. 1. — М.:в Синодальной типографии, 1871. — С. Из заметок о курганах Лепельского уезда // Полоцкие епархиальные ведомости. — 1903. — № 7. — С. 232 — 235. Лепельские древности // Виленский вестник. — 1866. — № 181. — С. Опыт археологических исследований в Лепельском у. // Витебские губернские ведомости. — Витебск, 1865. — № 20. — С.
Літаратура Алексеев, Л. В. Белорусская археология и историческое краеведение во второй половине XIX — начале XX в. / Л. В. Алексеев // Советская археология. — 1968. — № 3. — С. 85—100. Каханоўскі, Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. / Г. А. Каханоўскі; Навук. рэд. Л. Д. Побаль. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 118, с. Кусцiнскi Мiхаiл Францавiч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, c. — С. 490. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Археолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта