«Архіў рускай рэвалюцыі» () — зборнік дакументаў па гісторыі рэвалюцыйных падзей 1917 года і грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў у Расіі.

Выдадзены ў 1922—1937 гадах у Берліне ў 22 тамах адным з былых кіраўнікоў расійскай Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі І. У. Гесенам. У зборніку надрукаваны ўспаміны, дзённікі (у тым ліку , кіраўніка справамі Часовага ўрада , данскога атамана генерала П. М. Краснова, вайсковага атамана Кубанскага казацкага войска генерала-лейтэнанта ), якія асвятлялі галоўным чынам «парадкі і падзеі ўнутры савецкай Расіі; арганізацыю, прасоўванне і паражэнне добраахвотніцкіх армій, адносіны да замежных атрадаў і місій, парадкі ў часова аднятых у бальшавікоў абласцях; ролю і побыт рускай эміграцыі ў Еўропе і іншых частках свету; замежнае ўмяшанне, адносіны прадстаўнікоў грамадскай думкі Еўропы і іншых частак свету, адносіны дзяржаўных дзеячаў».

У пачатку 1990-х гадоў «Архіў…» перавыдадзены ў Расіі ў 22 тамах (11 кнігах).

Бібліяграфія Архив русской революции. Т. 1—22. — М., 1991—1993.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Немастацкія кнігі Катэгорыя:Шматтомныя выданні