150px|thumb|Герб графаў Чэстэр(з XII стагоддзя) Граф Чэстэр () — адзін з дваранскіх тытулаў сярэдневяковай Англіі, які захаваўся дагэтуль. З 1301 г. тытул графа Чэстэра прысвойваецца спадчынніку англійскага прастола, пазней ён стаў неад'емным тытулам прынца Уэльскага.
Гісторыя тытула Узнікненне тытула звязана з фарміраваннем у 1071 годзе велізарнага зямельнага ўладання ў паўночнай частцыя англа-валійскай граніцы. Гэта тэрыторыя была выведзена з судова-адміністрацыйнай сістэмы каралеўства і ўтварыла паўаўтаномную марку, якая стала найважнейшым звяном у арганізацыі абарончай сістэмы на мяжы з Уэльсам. Чэшыр, такім чынам, стаў адным з трох палацінатаў сярэдневяковай Англіі. Графы Чэстэра дзякуючы сваім выключным судовым правам, велічыні і кампактнасці зямельных уладанняў былі аднымі з найбольш магутных магнатаў каралеўства. Аднак пасля смерці ў 1237 г. апошняга графа Чэстэра, тытул вярнуўся ў распараджэнне англійскай кароны. У 1254 г. кароль Генрых III перадаў марку свайму сыну Эдуарду (праўда, без тытула), які, пасля таго як стаў каралём, у 1301 г. прысвоіў тытул графа Чэстэр ужо свайму спадчынніку Эдуарду II. Да гэтага часу палацінат Чэстэр уключаў апроч уласна графства Чэшыр яшчэ заваяванае паўночнавалійскае графства Флінтшыр.
Чэстар, які перайшоў у рукі англійскага караля, стаў галоўнай базай для арганізацыі ў канцы XIII стагоддзя ваенных кампаній па заваяванні Уэльса, што завяршыліся ў 1284 г. яго далучэннем да Англіі. Нягледзячы на страту значэння прыгранічнай маркі пасля заваявання Уэльса, Чэстэр працягваў захоўваць асобы статус да пачатку XVI стагоддзя, калі ў рамках рэфармавання каралём Генрыхам VIII сістэмы кіравання валійскімі маркамі ў 1536 г. прывілеі Чэстэрскага графства былі скасаваны, а самі яго землі ўвайшлі ў склад каралеўскага дамена.
Тытул графа Чэстэра з 1301 г. заўсёды перадаваўся спадчынніку англійскай кароны, прынцу Уэльскаму. У адрозненне ад тытула герцага Корнуальскага, граф Чэстэр не з'яўляецца званнем, екое прысвойваецца з моманту нараджэння спадчынніка, а патрабуе асобага прысвячэння. Так, Чарльзу, дзеючаму прынцу Уэльскаму, тытул графа Чэстэра быў падараваны 26 ліпеня 1958 года, адначасова з тытуламі прынца Уэльскага і графа Карыка.
Спіс графаў Чэстэр 100px|thumb|Герб Ранульфа дэ Бландэвіля 100px|thumb|Герб Джона Шатландскага 100px|thumb|Герб графаў Чэстэр з дому Плантагенетаў
Графы Чэстэр, першая крэацыя (1071) Гуга д’Аўранш, 1-ы граф Чэстэр (1071—1101); Рычард д’Аўранш, 2-і граф Чэстэр (1101—1120), сын папярэдняга;
Графы Чэстэр, другая крэацыя (1121) Ранульф ле Мешэн, 1/3-і граф Чэстэр (1121—1129), пляменнік папярэдняга; Ранульф дэ Жэрнон, 2/4-ы граф Чэстэр (1129—1153), сын папярэдняга; Гуга дэ Кевільёк, 3/5-ы граф Чэстэр (1153—1181), сын папярэдняга; Ранульф дэ Бландэвіль, 4/6-ы граф Чэстэр (1181—1232), сын папярэдняга.
Графы Чэстэр, трэцяя крэацыя (1232) Джон Шатландскі, граф Хантынгдан (1232—1237), пляменнік папярэдняга.
Эдуард, лорд Чэстэр (1254—1307), кароль Англіі з 1272 г. як Эдуард I
Графы Чэстэр, чацвёртая крэацыя (1264) Сімон дэ Манфор, 6-ы граф Лестэр (1264—1265).
Графы Чэстэр, пятая крэацыя (1301) Эдуард, прынц Уэльскі (1301—1312), кароль Англіі з 1307 г. як Эдуард II.
Пазнейшыя графы Чэстэр Пасля 1301 г. тытул графа Чэстэра прысвойваўся выключна прынцам Уэльскім, спадчыннікам прастола Англіі (пазней — Вялікабрытаніі). Спіс наступных графаў Чэстэр гл. у артыкуле Прынц Уэльскі.
Літаратура The Complete Peerage
Чэстэр