Ліёнская метраполія () — асобая адміністрацыйная адзінка на паўднёвым усходзе Францыі (адначасова дэпартамент і метраполія), у складзе рэгіёна Авернь — Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёна Рона-Альпы). Парадкавы нумар 69M. Адміністрацыйны цэнтр — Ліён. Насельніцтва 1 324 637 чалавек (2012).

Дэпартамент-метраполія ўключае 1 акругу і 59 камун, найбуйнейшыя з якіх Ліён і Віёрбан.

1 студзеня 2015 года 59 камун г.зв. Вялікага Ліёна былі вылучаны са складу дэпартамента Рона і ўтварылі новую асобую адміністрацыйную адзінку — Ліёнская метраполія.

Спасылкі

Катэгорыя:Дэпартаменты Францыі